Эль Аль | |
Паштовая марка Ізраілю | |
Заснаваная | 1948 |
---|---|
Вузлы | Аэрапорт Бэн-Гурыён |
Бонусная праграма | Матмід |
Падразьдзяленьні |
|
Колькасьць самалётаў | 46 |
Прызначэньні | 55 |
Дэвіз кампаніі | Дом удалечыні ад дому. הכי בבית בעולם Літаральна: «Найлепшае ад дому ў небе» |
Штаб-кватэра | Аэрапорт Бэн-Гурыён, Ізраіль |
Ключавыя постаці |
|
Сайт | www.elal.com |
ТАА «Ізраільскія авіялініі Эль Аль» (TASE: ELAL)[1], гандлёвая марка Эль Аль (па-габрэйску: אל על — «да нябёсаў» ці «ў нябёсы», па-арабску: إل-عال) — нацыянальная авіякампанія Ізраілю[2][3], заснаваная ў 1948 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў нацыянальным аэрапорце імя Бэн-Гурыёна.
«Эль Аль» — адзіная камэрцыйная авіялінія, якая ўсталёўвае на ўласныя самалёты сыстэмы проціракетнай абароны і лічыцца адной з найнадзейнейшых авіялініяў сьвету дзякуючы строгай працэдуры бясьпекі на зямлі і пры пасадцы на рэйс[4][5]. За ўвесь час дзейнасьці авіякампаніі адбыўся толькі адзін згон ейнага рэйсу, нягледзячы на шматлікія спробы і тэрарыстычныя напады[6][7].
Зьяўляючыся дзяржаўнай авіялініяй, «Эль Аль» згуляў значную ролю ў гуманітарных місіях, вывозячы ў Ізраіль жыдоў зь іншых дзяржаваў, усталяваўшы рэкорд па максымальнай колькасьці людзей на камэрцыйным самалёце (1122 пасажыры на Боінгу 747) у часе апэрацыі «Саламон»[8][9].
«Эль Аль» прапануе толькі кашэрную ежу падчас палётаў і не абслугоўвае пасажыраў у шабат ды на рэлігійныя сьвяты[10][11].
Эль Аль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў