Эміль Адольф фон Бэрынг

Эміль Адольф фон Бэрынг
Emil Adolf von Behring
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1854(1854-03-15)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сакавіка 1917(1917-03-31)[1][2][3][…] (63 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак імуноляг, лекар, пісьменьнік-дакумэнталіст, прафэсар унівэрсытэту, фізыёляг, бактэрыёляг
Навуковая сфэра мэдыцына, імуналёгія і бактэрыялёгія[d]
Месца працы
Сябра ў Акадэмія карысных навук у Эрфурце[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Pépinière-Corps[d], Corps Guestphalia et Suevoborussia Marburg[d] і Germania Marburg[d]
Узнагароды

Эміль Адольф фон Бэрынг (па-нямецку: Emil Adolf von Behring; 15 сакавіка 1854, Гансдорф, Прусія — 31 сакавіка 1917, Марбург) — нямецкі лекар.

Бэрынґ атрымаў дыплём урача ў 1880 годзе. У тым жа годзе ён прайшоў стажыроўку ў бэрлінскай бальніцы Шарытэ, а затым атрымаў разьмеркаваньне ў кавалерыйскі полк у Позене (цяпер Познань, Польшча). Наступная дэкада жыцьця Бэрынга працякала ў войску. Як батальённы лекар і хірург, ён служыў спачатку ў Заходняй Прусіі, а затым па яго просьбе быў пераведзены ў Сылезію. Руціна клінічнай працы ніколі не прыцягвала Бэрынґа, яго асноўныя інтарэсы скіроўваліся да навуковых дасьледаваньняў. Яшчэ ў Позене Бэрынґ зацікавіўся выкарыстаньнем сродкаў дэзінфекцыі ў баявых умовах для лячэньня інфекцыйных захворваньняў, і з тых часоў ён імкнуўся цалкам прысьвяціць сябе дасьледчай працы. Такая магчымасьць прадставілася яму ў арміі ў 1887, калі ён паступіў у Бонскі фармакалягічны інстытут. Да дэмабілізацыі ў 1889 годзе Бэрынг пасьпеў прапрацаваць год у Акадэміі ваеннай мэдыцыны ў Бэрліне, займаючыся пераважна праблемамі антысептыкі. У 1889 Бэрынґ далучыўся да дасьледчай групы піянэра бактэрыялагічных дасьледаваньняў Робэрта Коха, дзе заняўся вывучэньнем мэтадаў лячэньня дыфтэрыі і слупняка; у 1890 ён сумесна зь Сібасабура Кітасата паказаў — у разьвіцьцё адкрыцьцяў Эміля Ру й Аляксандра Ерсена, — што ў крыві перахварэлых на дыфтэрыю або слупняк утвараюцца антытаксіны, якія забясьпечваюць імунітэт да гэтых хвароб як перахварэлым, так і тым, каму такая кроў будзе пераліта. У тым жа годзе на аснове гэтых адкрыцьцяў быў распрацаваны мэтад лячэньня крывяной сыроваткай.

Да пачатку XX стагодзьдзя дыфтэрыя штогод выносіла тысячы дзіцячых жыцьцяў, а мэдыцына была нямоглая аблегчыць іх пакуты й выратаваць ад цяжкай агоніі. У калядную ноч 1891 году бэрлінскія дзеці, што паміралі ад дыфтэрыі, атрымалі першыя ўколы новай сыроваткі Бэрынга. Многія зь іх былі выратаваны, але ўсё ж посьпех быў толькі частковым, і сыроватка Бэрынґа ня стала надзейным сродкам, які выратаваў усіх дзяцей.

У гэты крытычны момант на дапамогу Бэрынґу прыйшоў яго калеґа й сябар, Паўль Эрліх. Дзякуючы сваім адкрыцьцям у імуналёгіі Эрліх здолеў удасканаліць супрацьдыфтэрыйную сыроватку Бэрынга, разьлічыць правільную дазоўку антытаксіна й атрымаць высокаканцэнтраваныя і вычышчаныя сыроваткі, якія сталі надзейнымі ў клінічным ужываньні. У 1894 годзе ўдасканаленая сыроватка была пасьпяхова апрабавана на 220 хворых дзецях. За выратаваньне дзяцей Бэрынґу ў 1901 была прысуджана першая Нобэлеўская прэмія па фізыялёгіі і мэдыцыне «за работу па сыроватачнай тэрапіі, галоўным чынам за яе прымяненьне пры лячэньні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў мэдыцынскай навуцы і дало ў рукі ўрачоў пераможную зброю супраць хваробы й сьмерці».

  1. ^ а б Emil von Behring // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Emil von Behring // Marburger Professorenkatalog — 2016.
  3. ^ а б Emil Adolf von Behring // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118654918 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.