Эрнст Таўнсэнд | |
![]() Эрнст Таўнсэнд (аўтапартрэт) | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1880 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 22 студзеня 1944 |
Месца сьмерці | |
Занятак | партрэтыст |
Жанры | партрэт |
Эрнст Таўнсэнд (па-ангельску: Ernest Townsend, 1880—1944) — брытанскі мастак-партрэтыст з ангельскага гораду Дэрбі[1][2].
Эрнст быў малодшым дзіцем у сям'і, да 8 гадоў яго выхоўвала старэйшая сястра[3].
Таўнсэнд вучыўся ў Мастацкім коледжы Дэрбі да 14 гадоў, пасьля чаго быў аддадзены на вучнёўства ў архітэктурную фірму «Wright and Thorpe», далей, усьвядоміўшы, што ён не жадае быць архітэктарам, вучыўся Гізэлейскай школе прыгожых мастацтваў у Чэлсі і ў Каралеўскай акадэміі. Сярод яго сяброў былі Окастэс Джон і Обры Вінцэнт Бэрдсьлей[4]. З 1910 па 1937 гады Таўнсэнд выстаўляў у Акадэміі 15 сваіх працаў.
Адной з найвядомейшых яго працаў зьяўляецца партрэт Ўінстана Чэрчыля[5].
Сярод вядомых яго замоваў — распрацоўка дахаў для авіяцыйных заводаў Rolls-Royce, каб яны выглядалі для нямецкіх бамбавікоў ня больш чым вёскай[4]. Казалі, што ён памёр ад працоўнай перанагрузкі; у 1944 году Мастацкая галерэя Дэрбі зладзіла ў ягоны гонар выставу; у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі па-ранейшаму захоўваецца вялікі збор яго працаў, хоць яны выстаўляюцца непастаянна[1].