Эўрадэнс (Eurodance) | |
Стылістычнае паходжаньне | Hi-NRG, тэхна, гаўс, эўрадыска, італа-дыска, сынці-поп, электрапоп, гіп-гоп, вакальны транс, New beat |
---|---|
Паходжаньне | канец 1980-х |
Папулярнасьць | 1990-я |
Eurodance ў Вікісховішчы |
Эўрадэ́нс (па-ангельску: Eurodance, ад European — «эўрапейскі» і dance — «танец», літаральна «эўратанец») — кірунак эўрапейскай электроннай танцавальнай музыкі, які зьявіўся ў канцы 1980-х гадоў, у выніку зьліцьця разнастайных элемэнтаў эўрадыска, італа-дыска, гіп-гопу. Для стылю характэрна перавага сынтэзатару, выкарыстаньне рытму з частасьцю ад 90 да 155 удараў за хвіліну, а таксама мэлядычных вакальных партыяў, або іхняе спалучэньне з гіп-гопам.