Юзэф Альшына-Вільчынскі Józef Olszyna-Wilczyński | |
27 лістапада 1890[1] — 22 верасьня 1939[1] (48 гадоў) | |
Юзаф Альшына-Вільчынскі, паміж 1927-1936 | |
Месца нараджэньня | Кракаў |
---|---|
Месца сьмерці | Сапоцкін |
Прыналежнасьць | Аўстра-Вугоршчына, Польшча |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | Аўстра-Вугоршчына: 1914—1918 Польшча: 1918—1939 |
Званьне | генэрал брыгады |
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Польска-савецкая вайна Другая сусьветная вайна |
Узнагароды | |
Юзэф Альшына-Вільчынскі (па-польску: Józef Olszyna-Wilczyński; нар. 27 лістапада 1890 году ў Кракаве — пам. 22 верасьня 1939 году ў Сапоцкіне[2]) — польскі вайсковец, генэрал брыгады (з 1927 году).
Служыў у аўстра-вугорскім войску. З 1918 году ў польскай арміі. Удзельнічаў у вайне з украінцамі і бальшавікамі. У 1923 годзе служыў у Міністэрстве вайсковых справаў. У 1924—27 гадох служыў у Корпусе Аховы Памежжа. У 1927—1935 гадох быў камандзірам 10 Дывізіі пяхоты ў Лодзі. У 1938 годзе стаў камандзірам акругі КАП у Горадні. Быў кавалерам многіх ордэнаў і мэдалёў.
У 1939 годзе камандаваў Асобнай апэрацыйнай групай «Горадня». Пасьля атрыманьня загаду распусьціць атрады застаўся ў Сапоцкіне, магчыма для арганізацыі кансьпірацыі. 22 верасьня аўтамабіль, якім ехаў разам з ад’ютантам і жонкай, быў затрыманы чырвонаармейцамі. У пасажыраў адабралі каштоўныя прадметы, пасьля чаго чырвонаармейцы адвялі польскіх вайскоўцаў у бок і там жорстка закатавалі. Жонка генэрала была вызваленая, саветы аддалі ей цела мужа[3]. Паводле расейскай вэрсіі, якой супярэчыць рэляцыя жонкі генэрала і яго кіроўцы, Юзаф Альшына-Вільчынскі загінуў у баі[4].
Юзэф Альшына-Вільчынскі быў пахаваны ў Сапоцкіне[5].