Юн Фосэ

Юн Фосэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 верасьня 1959(1959-09-29)[1][2][3][…] (65 гадоў)
Сужэнец Grethe Fatima Syéd[d][4] і Anna Fosse[d][5]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, паэт, дзіцячы пісьменьнік, перакладнік, навэліст, літаратуразнаўца, пісьменьнік, эсэіст
Мова нарвэская мова[6] і нованарвэская мова[7][8]
Узнагароды
кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа камандор Ордэна сьвятога Оляфа Nynorsk Literature Prize[d] (1992) Фундацыя пастара Альфрэда Андэрсана-Руста[d] (1992) Samlagsprisen[d] (1994) Aschehoug Prize[d] (1997) прэмія Добляўга[d] (1999) Gyldendal prize[d] (1999) Nynorsk Literature Prize[d] (2003) Arts Council Norway Honorary Award[d] (2003) ганаровая прэмія Брагі[d] (2005) скандынаўская прэмія Швэдзкай акадэміі[d] (2007) International Ibsen Award[d] (2010) Language Prize[d] (2012) Эўрапейская прэмія па літаратуры[d] (2014) літаратурная прэмія Паўночнай рады[d] (2015) honorary doctor of the University of Bergen[d] (2015) Brage Award for Fiction[d] (2021) Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2023) Nestroy Award[d]

Юн Фосэ (па-нарвэску: Jon Fosse; нар. 29 верасьня 1959, Гаўгесун, Ругалян, Нарвэгія) — нарвэскі празаік, паэт, драматург. Піша на нованарвэскай мове. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2023).

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў камуне Гаўгесун на захадзе Нарвэгіі. Ва ўзросьце сямі гадоў ён трапіў у сур’ёзную аварыю, у якой ледзь не загінуў. Гэты выпадак моцна паўплываў на будучага пісьменьніка. У Бэргенскім ўнівэрсытэце вывучаў літаратуру, пасьля працяглы час працаваў журналістам і рэдактарам у мясцовых выданьнях і выдавецтвах. 

Яшчэ падлеткам Фосэ пісаў уласныя тэксты да музычных твораў. Як празаік ён дэбютаваў у 1983 годзе раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменьнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994), якая была пастаўлена на Нацыянальнай сцэне ў Бэргене. У наступныя дзесяцігодзьдзі Фосэ апублікаваў некалькі дзясяткаў раманаў і п’ес, а таксама пісаў кароткую прозу, вершы ды эсэ. Яго кнігі «Мэлянхолія», «Трылёгія», «Хтосьці зьбіраецца прыйсьці» былі цёпла ўспрынятыя як чытачамі, так і крытыкамі.

Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Юн Фосэ таксама вядомы творамі для дзяцей і сваімі перакладамі на нарвэскую мову твораў іншых аўтараў. Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай.

На беларускую мову пачатак аповесьці «Бессань» у 2007 годзе пераклаў Ян Максімюк.

  • Чырвонае, чорнае, раман (1983)
  • Плывучы дом, раман (1989)
  • Свінец і вада, раман (1992)
  • Дзве аповесьці (1993)
  • Мэлянхолія I, раман (1995) пра жыцьцё мастака Лярса Хертэрвіга
  • Мэлянхолія II, раман (1996)
  • Раніца, вечар, раман (2000)
  • Бессань, аповесьць (2007)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]