Юры Рытгэў

Юры Рытгэў
Рытгэв
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1930
Увэлен, Чукоцкі раён, Далёкаўсходні край, РСФСР
Памёр 14 траўня 2008 (78 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1947—2008
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман
Мовы чукоцкая, расейская
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»

Рытгэў (па-чукоцку: Рытгэв), паводле савецкага, пазьней расейскага пашпарту — Юры Сяргеевіч Рытхэў (па-расейску: Юрий Сергеевич Рытхэу; 8 сакавіка 1930, паселішча Увэлен (па-чукоцку: Увэԓен, па-расейску: Уэлен) тагачаснага Чукоцкага раёну Далёкаўсходняга краю РСФСР — 14 траўня 2008, Санкт-Пецярбург) — савецкі ды расейскі пісьменьнік чукоцкага паходжаньня. Мовы творчасьці — чукоцкая ды расейская.

Рытгэў нарадзіўся ў сям’і паляўнічага, ягоны дзед быў шаманам. Імя, дадзенае яму пры нараджэньні значыць «невядомы», асабістае імя ды імя па бацьку на расейскі капыл пісьменьнік узяў церазь неабходнасьць гэтых зьвестак для атрыманьня пашпарту.

Скончыўшы сямігадовую школу ў родным паселішчы Увэлен, юнак вырашыў працягваць навучаньне ў Інстытуце народаў Поўначы ў Пецярбургу, але з прычыны занадта маладога веку ня трапіў туды адразу. Гэтая мроя чукоцкага пісьменьніка зьдзейсьнілася толькі пасьля ягонага пераезду ў Анадыр (сталіцу аўтаномнае акругі) ды сустрэчы з кіраўніком лінгвістычнае экспэдыцыі, дасьледнікам чукоцка-камчацкіх моваў Пятром Скорыкам.

Публікавацца пачаў ужо падчас навучаньня ў Анадырскай вучэльні, першая публікацыя зьявілася ў акружнай газэце «Савецкая Чукотка» ў 1947 годзе.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118876155 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.