Юсі Адлер-Ольсан | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1950[1][2][3][…] (74 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, кампазытар |
Гады творчасьці | 1984 — цяпер |
Жанр | крымінальны раман[d] |
Мова | дацкая[5] |
Узнагароды | |
http://jussiadlerolsen.dk |
Юсі Адлер-Ольсан (па-дацку: Jussi Adler-Olsen сапр. па-дацку: Carl Valdemar Jussi Henry Adler-Olsen, 2 жніўня 1950, Капэнгаген) — дацкі пісьменьнік.
Вывучаў мэдыцыну, сацыялёгію, палітычную гісторыю, кіназнаўства; працаваў у розных галінах — дырэктарам розных выдавецтваў, рэдактарам, кампазытарам. Зьяўляецца каардынатарам Дацкага руху за мір, уваходзіць у праўленьне DK Technologies A/S (Капэнгаген) і Solarstocc AG (Кэмптан).
У 1997 годзе быў апублікаваны першы раман «Alfabethuset», які быў тут жа перакладзены на шматлікія мовы і стаў бэстсэлерам за мяжой. Тое ж адбылося і з інтэрнацыянальна арыентаванымі трылерамі «Og hun takkede guderne» (2003) і «Washington dekretet» (2006).
Посьпех у Даніі прыйшоў да аўтара пасьля выхаду рамана «Жанчына ў клетцы» (Kvinden i buret, 2007 г.), першым у сэрыі пра Карла Мёрке і аддзелу «Q». На 2019 год напісана 6 раманаў з гэтай сэрыі. Чатыры рамана з сэрыі пра Карла Мёрке і аддзел «Q» былі экранізаваныя.
Жыве ў Альлерёдзе, у 30 км ад Капэнгагену. Жанаты, мае дарослага сына. Вольны час прысьвячае сваім хобі: рамонце старадаўніх дамоў і выкананьню ўласных музычных твораў, некаторыя зь якіх былі выкарыстаны ў фільмах.
Юсі Адлер-Ольсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў