Ягор Хаткевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 ліпеня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 91 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атыраў | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006 | БАТЭ | 0 (0) |
2006 | → Ліда | 7 (0) |
2007—2008 | Партызан Менск | 1 (0) |
2008 | → Юнселе[d] | 12 (0) |
2009 | Віцебск | 0 (0) |
2010—2012 | Рэчыца-2014 | 83 (0) |
2013 | Гомель | 21 (0) |
2014—2015 | Нафтан | 32 (0) |
2016—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 16 (0) |
2018—2020 | Іслач | 71 (0) |
2021—2022 | Дынама Менск | 50 (0) |
2023— | Атыраў | 26 (0) |
Зборныя | ||
2020—2022 | Беларусь | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ягор Хаткевіч (нарадзіўся 9 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 году гуляў за клюб пятага швэдзкага дывізіёну[3]. З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 году стаў гульцом «Гомля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасьля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 году, пасьля прыходу ў клюб Артура Лясько, стаў чаргавацца зь ім на пазіцыі брамніка.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтану» стаў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. Сэзон 2015 году пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазыцыі пасьля траўмы Даўгялы. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[7]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазьней у лістападзе заняў месца ў аснове. У сэзоне 2019 году стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[8]. У сьнежні 2020 году па сканчэньні кантракту пакінуў прысталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[10]. У пачатку сэзона 2021 году чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Памазанам, а зь лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасьці ясноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па сканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[11].
У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і ў лютым склаў угоду з клюбам[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13].
У кастрычніку 2019 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | –28 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | –10 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | –7 | |
Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | –14 |