Яг’я Мугамэд Гамід-ад-дын | |
па-арабску: يحيى بن محمد حميد الدين | |
![]() | |
| |
---|---|
1918 — 17 лютага 1948 | |
Наступнік | Ahmad bin Yahya[d] |
1904 — 1918 | |
Папярэднік | Muhammad bin Yahya Hamid ad-Din[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1869[1] |
Памёр | 17 лютага 1948[2][3][4][…] (78 гадоў) |
Дзеці | Ahmad bin Yahya[d], Q16124624?, Saif al-Islam Abdallah[d] і Sayf al-Islam al-Hassan[d][5] |
Бацька | Muhammad bin Yahya Hamid ad-Din[d] |
Яг’я Мугамэд Гамід-ад-дын (па-арабску: يحيى محمد حميد الدين; 1869 — 17 лютага 1948 году) — дзяржаўны дзяяч Емэну. У 1904 годзе был абраны імамам сэкты зэйдытаў і ўзначаліў паўстаньне емэнскіх зэйдзіцкіх плямёнаў супрпаць панаваньня Асманскай імпэрыі. У 1911 годзе заключыў з турэцкім султанам пагадненьне, паводле якога раён зэдзіцкіх плямёнаў атрымаў унутраную аўтаномію. Пасьля распаду Асманскай імпэрыі ў 1918 годзе, Ях’я прыняў тытул караля Емэну. Аб’яднаў разрозьненныя емэнскія плямёны ў рамках адзінага Емэнскага мутавакілійскага каралеўства. 1 лістапада 1928 году склаў з СССР дагавор аб сяброўстве і гандлі (г. зв. «Дагавор у Сане»). Прытрымваючыся антызаходніх пазыцыяў у замежнай палітыцы, праводзіў у краіне курс на захаваньне і ўмацаваньне рэакцыйнага дыктатарскага рэжыму. З мэтай перашкодзіць заходняй экспансіі і закансэрваваць існуючыя сацыяльна-эканамічныя адносіны праводзіў палітыку самаізаляцыі Емэну. Забіты ў выніку змовы.