Ян-Крыштаф Дуда

Ян-Крыштаф Дуда
Jan-Krzysztof Duda
Ян-Крыштаф Дуда (2018)
КраінаПольшча Польшча
Нарадзіўся 26 красавіка 1998 (26 гадоў)
Кракаў
Званьнегросмайстар (2013)
Рэйтынг ФІДЭ2739 (кастрычнік 2018)[1]
Максымальны рэйтынг2740 (жнівень 2018)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дуда (неадназначнасьць).

Ян-Крыштаф Дуда (па-польску: Jan-Krzysztof Duda; нар. 26 красавіка 1998, Кракаў) — польскі шахматыст, гросмайстар (2013). Чэмпіён Польшчы (2018).

Займаецца шахматамі зь 5-гадовага веку. У 2005 року ў Калабжэгу заваяваў Кубак Польшчы ва ўзроставай катэгорыі да 8 гадоў. У рэйтынгу ФІДЭ дэбютаваў 1 кастрычніка 2006 року[2]. У тым самым року ў Калабжэгу заваяваў бронзавы мэдаль чэмпіянату Польшчы да 10 гадоў; у 2009 року стаў чэмпіёнам краіны ў катэгорыі да 12 гадоў, у 2012 року — да 18 гадоў.

У 2005 року ў Зэбніцы атрымаў званьне міжнароднага майстра да 8 гадоў. У 2008 року ў Вунг Таў заваяваў тытул чэмпіёна сьвету да 10 гадоў. У 2009 року ў Антальі стаў віцэ-чэмпіёнам сьвету да 12 гадоў, у наступным року ў Порта Карасе стаў трэцім. У 2011 року ў Албене заваяваў тытул віцэ-чэмпіёна Эўропы да 14 гадоў, у 2012 року ў Празе стаў чэмпіёнам.

У 2014 року ва Ўроцлаве заваяваў залаты мэдаль чэмпіянату Эўропу ў рапідзе і срэбны мэдаль чэмпіянату Эўропу ў бліцы.

У 2012 року выканаў нарматыў міжнароднага майстра, у 2013 ва ўзросьце 15 гадоў 21 дня — грасмайстра. 1 ліпеня 2017 року стаў першым польскім юніёрам, як перасягнуў рэйтынг 2700 пунктаў.

  1. ^ Standard Top 100 Players (анг.). FIDE (October 2018). Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Duda, Jan-Krzysztof (POL) (анг.) Rating Progress Chart. ФІДЭ. Праверана 7 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]