Янішкі (горад)

Янішкі
лет. Летувы
Янішкі
Герб Янішкаў Сьцяг Янішкаў
Першыя згадкі: 1526
Горад з: 1616
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Плошча: 8,34 км²
Вышыня: 60 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 8757 чал.
шчыльнасьць: 1050 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-84001
Геаграфічныя каардынаты: 56°14′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 56.23333° пн. ш. 23.61667° у. д. / 56.23333; 23.61667Каардынаты: 56°14′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 56.23333° пн. ш. 23.61667° у. д. / 56.23333; 23.61667
Янішкі на мапе Летувы
Янішкі
Янішкі
Янішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.joniskis.lt/

Яні́шкі (па-летувіску: Joniškis) — горад у паўночнай Летуве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 9 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касьцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 году дараваў Янішкам магдэбурскае права і герб.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзыт.

У Янішках, да Другой сусьветнай вайны, жыло шмат габрэяў. Дзейнічала габрэйская школа і тры сынагогі. Большасьць габрэяў была забітая падчас вайны.

З 1950 году Янішкі сталі раённым цэнтрам.