Ясапіна Турнаграйская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 9 ліпеня 1833[1] |
Памерла | 1 чэрвеня 1854[2][3] (20 гадоў) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Лёўра Томан[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | кампазытарка, пісьменьніца, паэтка |
Мова | славенская[5] |
Ясапіна Урбанчыч-Турнаграйская (па-славенску: Josipina Urbančič - Turnograjska, 9 ліпеня 1833, замак Турн каля в. Прэддвор — 1 чэрвеня 1854, Грац) — славенская пісьменьніца, паэтка і кампазытарка.
Нарадзілася ў замку Турн (па-славенску: grad Turn) у Аўстра-Вугорчшыне, потым узяла сабе псэўданім па месцы нараджэньня — Турнаграйская.
Пры адпраўцы свайго першага апавяданьня ў рэдакцыю літаратурнага часопісу Slovenska Bčela яна патлумачыла выбар імя так: «Славянскія сыны імкнуцца паказаць сваю сілу і годнасьць. Чаму славянскія дачкі не могуць мець такога ж жаданьня? Вось чаму я вырашыла паспрабаваць напісаць нешта на сваёй уласнай мяккай мове, і я адважылася адправіць адну гісторыю з маёй калекцыі і прашу Вас ўключыць яго ў публікацыю. Хай маё імя будзе Ясапіна Турнаграйская, так як мой дом - Град Турн».
Яна атрымала адукацыю ад рэпэтытараў Граду Турн, у прыватнасьці, мела веды ў музыцы, рэлігіі, а таксама латыні і італьянскай мове.
Яна сама вывучыла францускую мову. Пасьля 1849 году яе новы выкладчык навучыў яе старажытнагрэцкай, натуральным навукам і гісторыі, з асаблівым акцэнтам на славенскую гісторыю, а таксама гісторыю славянскіх народаў.
Гэта стала каталізатарам для абуджэньня нацыянальнага энтузіязму ў Ясапіне, якая вырашыла стаць пісьменьніцай. У 1850 годзе яна была заручана з Лоўра Томанам, паэтам, які пазьней стаў пасьпяховым адвакатам і ўплывовым палітыкам.
Томан вывучаў права ў Граце і ў час іх працы яны актыўна перапісваліся. Больш за тысячу лістоў захаваліся, некаторыя ўключалі да дваццаці пяці старонак тэксту.
Лісты выклікаюць цікавасьць ня толькі з-за таго, што адлюстроўваюць адносіны і пачуцьці двух закаханых, але і таму што яны даюць важнае разуменьне паўсядзённага жыцьця ў сярэдзіне XIX стагодзядзя на славенскіх землях.
У 1853 годзе яны ажаніліся, і з-за працы Томана яна пераехала на пастаяннае жыхарства ў Грац.
Ясапіна памерла там праз год пасьля шэрагу ўскладненьняў, выкліканых родамі і адзёрам. Ёй быў усяго 21 год.
Апавяданьні
Песьні