Ясянёўка лац. Jasianioŭka | |||||
польск. Jasionówka | |||||
![]() Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Монькаўскі | ||||
Гміна: | Ясянёўка | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 764 чал. (2015) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 19-122 | ||||
Нумарны знак: | BMN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′0″ пн. ш. 23°2′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 23.03333° у. д.Каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 23°2′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 23.03333° у. д. | ||||
Ясянёўка на мапе Польшчы ![]() ![]() Ясянёўка | |||||
![]() | |||||
http://www.jasionowka.pl |
Ясянёўка (польск. Jasionówka) — вёска у Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельскай гміны Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2015 год — 764 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластоку.
Ясянёўка — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.
Упершыню Ясянёўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабае яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касьцёл.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ясянёўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ясянёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясянёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Ясянёўку акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ясянёўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ясянёўку Польскай Народнай Рэспубліцы.
|