Яўген Зак | |
Дата нараджэньня | 15 сьнежня 1884[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 студзеня 1926[1][2][4] (41 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
Яўген Савельевіч (Эўгеніўш) Зак (Eugeniusz Żak; 15 сьнежня 1884, Магільна, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 15 студзеня 1926, Парыж, Францыя) — беларускі, францускі і польскі мастак.
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў вёсцы Магільна Менскай губэрні, цяпер Узьдзенскага раёна Менскай вобласьці. Вучыўся спачатку ва Узьдзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясьвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 году ў Францыі, Мюнхэне ды Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.
Удзельнік Восеньскага салёна (з 1904 году), Салёна Незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906-08 гадах зьдзейсьніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксэмбурскага музэю. У 1911 годзе пэрсанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 году прафэсар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца з мастачкай Ядзьвігвй Кон, якая апасьля стане кіраўніком Galerie Žak.
Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, у Нью-Ёрку, Кёльне і Лёндане. У 1914—16 гадах жыве на поўдні Францыі.
У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чанстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён зьяжджае ў Нямеччыну, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 году ў Парыжы.
Яго творчасьць знаходзілася пад уплывам сымбалізму, лічыцца прадстаўніком нэаклясыцызму.
Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[5].