Ёханес Роберт Рыдберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1919[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (26 чэрвеня 1919) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёханес Роберт Рыдберг (шведск.: Johannes Robert Rydberg; 8 лістапада 1854, Хальмстад — 28 снежня 1919, Лунд) — шведскі фізік. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1919).
У 1879 годзе скончыў Лундскі ўніверсітэт. Дацэнт, а з 1901 года і прафесар гэтага ўніверсітэта.
Рыдберг займаўся вывучэннем перыядычнай сістэмы элементаў і атамных спектраў. Рыдберг паказаў, што размяшчэнне ліній у атамных эмісійных спектрах можна апісаць формуламі, аналагічнымі формуле Бальмера для спектра вадароду. Пастаянная, якая выкарыстоўваецца ў гэтых формулах, названа яго імем.
У гонар Ёханеса Рыдберга быў названы адзін з кратараў на Месяцы, рыдбергаўскія атамы , а таксама рыдберг — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая выкарыстоўваецца ў атамнай фізіцы і роўная энергіі іанізацыі атама вадароду.