Іван Пятровіч Кулібін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (21) красавіка 1735 ці 21 красавіка 1735[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (11 жніўня) 1818 (83 гады) ці 11 жніўня 1818[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Aleksandr Kulibin[d] |
Род дзейнасці | інжынер |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Пятровіч Кулібін (руск.: Иван Петрович Кулибин; 21 красавіка 1735, Ніжні Ноўгарад, Расія — 11 жніўня 1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік.
У 1764—1767 гг. сканструяваў гадзіннік у форме яйка са складаным механізмам аўтаматычнага дзеяння. У 1769—1801 гг. кіраваў механічнымі майстэрнямі Пецярбургскай Акадэміі навук. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежху-самакат, «механічныя ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 г. пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння.