Поўнае імя | Ігар Анатолевіч Лісіца | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 красавіка 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец лідскага футбола, у 2006—2008 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага або флангавага паўабаронцы. У жніўні 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[2] і неўзабаве зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[4], дзе пазней замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года перайшоў у «Віцебск»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У складзе «Нафтана» стаў іграком асновы, выступаў у якасці флангавага абаронцы, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Са студзеня 2018 года на працягу двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клуб была накладзена забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, і ў сакавіку 2018 года паўабаронца падпісаў пагадненне з «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку разарваў пагадненне з ЮАС і зноў стаў іграком «Ліды»[9].
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[12].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | Д2 | Ліда | 0 | 0 | |
2006 | дубль | Нёман | 24 | 0 | |
2007 | Д1 | Нёман | 6 | 0 | |
2008 | Д1 | Нёман | 5 | 0 | |
2009 | Д2 | Белшына | 26 | 5 | |
2010 | Д1 | Белшына | 23 | 4 | |
2011 | Д1 | Белшына | 30 | 1 | |
2012 | Д1 | Белшына | 22 | 0 | |
2013 | Д1 | Белшына | 24 | 1 | |
2014 (1) | Д1 | Белшына | 17 | 3 | |
2014 (2) | Д1 | Нёман | 13 | 1 | |
2015 | Д1 | Нёман | 20 | 0 | |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 12 | 0 | |
2016 (2) | Д1 | Віцебск | 15 | 0 | |
2017 | Д1 | Нафтан | 28 | 0 | |
2018 | Д2 | Ліда | 25 | 5 | |
2019 | Д2 | Ліда | 25 | 2 |