Імантс Кокарс | |
---|---|
лат.: Imants Kokars | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2011[2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог, педагог |
Інструменты | арган[d] |
Прэміі | |
Узнагароды |
Імантс Кокарс (лат.: Imants Kokars; 16 жніўня 1921, Гулбэнэ, Мадонскі павет, Латвія — 24 лістапада 2011, Рыга, Латвія) — латвійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.
Нарадзіўся 16 жніўня 1921 года ў Гулбэнэ (Латвія). Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.
З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з’яўляўся нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Язэпа Вітола (у 1977—1991 гг).
У 1969 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйч). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс».
Памёр 24 лістапада 2011 года ў Рызе.