Абу Мусаб аз-Заркаві

Абу Мусаб аз-Заркаві
араб. أبو مصعب الزرقاوي‎‎
Імя пры нараджэнні араб. أحمد فضيل نزال الخلايلة‎‎
Род дзейнасці Маджахед, палітык
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1966(1966-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2006(2006-06-07)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Прыналежнасць Армія адзінабожжа і джыхаду і Аль-Каіда
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абу Мусаб аз-Заркаві (араб. أبو مصعب الزرقاوي‎‎; 20 кастрычніка 19667 чэрвеня 2006) — іарданскі тэрарыст, заснавальнік і кіраўнік ісламісцкай групоўкі «Армія адзінабожжа і джыхаду», член міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», удзельнік Афганскай і Іракскай войнаў.

Інфармацыя пра асабістую біяграфію аз-Заркаві заснавана на паведамленнях з розных крыніц і з цягам часу змянялася — магчыма па кан’юнктурных меркаваннях, звязаных з інтарэсамі амерыканскіх спецслужбаў.

Аз-Заркаві нарадзіўся, як мяркуецца, 20 кастрычніка 1966 года ў горадзе Зарка (Іарданія) непадалёк ад Амана. Яго сапраўднае імя, як мяркуецца, — Ахмед Фадыль Халейла (араб. أحمد فاضل النزال الخلايله‎). Быў удзельнікам Афганскай вайны, у гады якой ваяваў супраць Савецкай Арміі. Па вяртанні ў Іарданію быў заўважаны ў падрыўных дзеяннях супраць караля, за што быў арыштаваны і правёў сем гадоў у турме (1992—1999). Выйшаўшы на волю, арганізаваў радыкальную групоўку «Армія адзінабожжа і джыхаду» (з 2003 года перабазаваную ў Ірак).

Сусветную вядомасць аз-Заркаві атрымаў дзякуючы дзяржаўнаму сакратару ЗША Коліну Паўэла, які зімой 2003 года, выступаючы на пасяджэнні Савета бяспекі ААН і спрабуючы даказаць, што Ірак пагражае ўсім свеце сваёй зброяй масавага паражэння і звязаны з «Аль-Каідай», распавёў, у прыватнасці, аб нібыта злучным звяне паміж Садамам Хусейнам і Усамай бэн Ладэнам. Гэтым злучным звяном і быў Абу Мусаб аз-Заркаві[3].

Падчас Іракскай вайны Аз-Заркаві падазраваўся ў арганізацыі мноства тэрарыстычных актаў, у тым ліку выбухаў з выкарыстаннем замініраваных аўтамабіляў, накіраваных супраць замежнікаў, іракцаў, якія супрацоўнічалі з амерыканскімі ваеннымі сіламі і новай іракскай адміністрацыяй у Іраку, і іракскіх шыітаў. Акрамя таго, ён арганізаваў выкраданні замежных закладнікаў і асабіста ўдзельнічаў у іх пакараннях смерцю[3].

Амерыканскія ўлады прызначылі ўзнагароду ў 25 мільёнаў долараў ЗША за яго злоў[3].

У 2004 годзе Абу Мусабу Заркаві сталі прыпісваць арганізацыю практычна ўсіх буйных тэрактаў, як у Іраку, так і за яго межамі[3].

Улетку 2004 года, на фоне абвастрэння адносін паміж ЗША і Іранам, амерыканскія СМІ сталі падкрэсліваць сувязі яго з іранскімі рэлігійнымі ўладамі. Аказалася, што зусім нядаўна ён пастаянна пражываў у Тэгеране[3].

18 верасня 2004 года арганізацыя, якую ўзначальваў аз-Заркаві, абвясціла аб пачатку беспрэцэдэнтнай акцыі па скупцы выкрадзеных замежнікаў у крымінальных банд. Іракскія спецслужбы меркавалі, што мясцовыя крымінальныя верхаводы наладзілі своеасаблівы бізнэс: яны выкрадалі замежнікаў, а затым за бясцэнак прадавалі іх людзям аз-Заркаві

20 лістапада 2005 года 57 старэйшын клана Халейла — аднаго з найбольш уплывовых бедуінскіх родаў у Іарданіі, які мае роднасныя сувязі нават з кіруючай у Іарданіі хашыміцкай дынастыяй, — падпісалі адкрыты ліст, у якім яны адракліся ад свайго сваяка і асудзілі тэрарыстычныя акцыі аз-Заркаві. Падставай для гэтага паслужылі тры выбухі ў гатэлях Амана, якія адбыліся ў лістападзе 2005. Адказнасць за гэтыя выбухі ўзяла на сябе групоўка аз-Заркаві. Сам жа ён выступіў з пагрозамі забіць караля Іарданіі Абдалу II.

7 чэрвеня 2006 года аз-Заркаві і шэсць ягоных паплечнікаў былі забіты двума бомбамі, скінутымі амерыканскім знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам F-16 за сем кіламетраў ад горада Баакуба[4][5].

Асабістая характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Па расказах людзей, якія асабіста мелі зносіны з аз-Заркаві, ён паўстае змрочным, запальчывым чалавекам. Галоўнае яго крэда — барацьба з заходнім уплывам на мусульманскае грамадства.

Адной з важных дэталяў у апісанні Абу Мусаба Заркаві з самага пачатку было яго калецтва. Яшчэ Колін Паўэл сцвярджаў, што падчас Афганскай вайны ён быў паранены ў нагу і доўга лячыўся. У рэшце рэшт яму ампутавалі нагу. Аперацыя была зроблена ў Багдадзе, і гэта лічылася доказам сувязяў Заркаві з Садамам Хусейнам. Аднак у 2004 годзе амерыканскія спецслужбы перагледзелі свае першапачатковыя даныя і было абвешчана, што тэрарыст зусім не інвалід[3].

Тэорыя змовы вакол Заркаві

[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі адной з ісламісцкіх арганізацый заявілі ў красавіку 2004 года, што аз-Заркаві на самай справе мёртвы, а ўсе заклікі, якія публікуюцца ў Інтэрнэце ад яго імя, на самай справе сфабрыкаваны, каб распаліць ў Іраку грамадзянскую вайну і нацкаваць шыітаў і сунітаў. Пры гэтым ісламісты абвясцілі аўтарамі фабрыкацый амерыканскія спецслужбы[3].

Кантакты з чачэнскімі баевікамі

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2004 года Заркаві заклікаў баевікоў з Чачні адправіцца ў Ірак «для барацьбы з ЗША»[6].

Пра сувязі аз-Заркаві з чачэнскімі сепаратыстамі заяўляў расійскі генерал-маёр Ілля Шабалкін, па яго сцвярджэнні, Абу Джарах, які з’яўляўся ў Чачні падчас Чачэнскай вайны эмісарам «Аль-Каіды», прыходзіўся стрыечным братам аз-Заркаві[7].

Зноскі

  1. http://www.cnn.com/2006/WORLD/meast/06/08/iraq.al.zarqawi/index.html
  2. Abu Musab al-Zarqawi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё Ъ-газета — Лучший враг Америки
  4. "Iraq Terror Chief Killed In Airstrike". CBS News. June 8, 2006. Архівавана з арыгінала 24 мая 2011. Праверана 4 лістапада 2020.
  5. Knickmeyer, Ellen; Finer, Jonathan (June 8, 2006). "Insurgent Leader Al-Zarqawi Killed in Iraq". The Washington Post. Праверана July 18, 2010.
  6. ЭТО НУЖНО ЖИВЫМ… Архівавана 22 жніўня 2004 года.
  7. «Ставропольская правда» от 20.05.2005