Авіяўдар па бальніцы ў Кундузе — паветраная атака ВПС ЗША па бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» у горадзе Кундуз (Афганістан) 3 кастрычніка 2015 года.
У канцы верасня 2015 года афганскі горад Кундуз быў захоплены баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі Талібан. Неўзабаве Афганская нацыянальная армія, пры садзейнічанні амерыканскіх ваенных, разгарнула аперацыю па вызваленні Кундуза. Да 1 кастрычніка талібаў атрымалася выцесніць у раён Ходжа-Машхад, дзе паўстанцы аказалі рэгулярнай арміі моцны адпор. Для падаўленне супраціву баевікоў было вырашана выкарыстоўваць баявую авіяцыю[1].
На пачатак кастрычніка ў бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» знаходзіліся каля 200 чалавек, у тым ліку медыцынскі персанал[1].
3 кастрычніка, у 2:10 раніцы, амерыканскі самалёт AC-130 , з-за памылак армейскага персаналу і збояў апаратуры[2], па памылцы разбамбаваў будынак бальніцы. Па першапачатковай інфармацыі ад РИА Новости, у выніку авіаналета загінулі тры супрацоўнікі арганізацыі, яшчэ больш за 30 прапалі без вестак[1]. Пазней агенцтвамі Лента.Ру і Reuters было паведамлена аб 42 забітых і 37 параненых[3][4].
Арганізацыя «Урачы без межаў» назвала авіяналёт ваенным злачынствам і запатрабавала міжнароднага незалежнага расследавання. Прэзідэнт ЗША Барак Абама асабіста папрасіў прабачэння па тэлефоне перад прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані Ахмадзаем за здарэнне[5].
Міністэрства абароны ЗША, НАТА і ўлады Афганістана пачалі расследаванне абставінаў авіяўдару па бальніцы[5].
29 красавіка 2016 года Міністэрства абароны ЗША па выніках расследавання наклала дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні да 16 амерыканскіх вайскоўцаў[5][3][6]. Аднак ні адзін з вінаватых ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Адзін з афіцэраў быў адхілены ад удзелу ў ваеннай аперацыі ў Афганістане. З іншымі праведзена індывідуальныя гутарка, былі вынесеныя вымовы, дваіх накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі[5].