Адам Глобус

Адам Глобус
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Вячаслававіч Адамчык
Дата нараджэння 29 верасня 1958(1958-09-29)[1] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Бацька Вячаслаў Адамчык
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак
Гады творчасці з 1981
Жанр апавяданне
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
adamhlobus.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ада́м Глобус, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч Ада́мчык (29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Працуе ў паэзіі і малой прозе.

Нарадзіўся ў Дзяржынску ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. З 1959 года жыве ў Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага[2]. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісах «Родник» (з 1987), «Беларусь», «Бярозка». Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»[3] (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).

  • «Парк» (паэзія, 1988)
  • «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989)
  • «Смерць — мужчына» (1992)
  • «Скрыжаванне» (1993)
  • «Дамавікамерон» (1994)
  • «Толькі не гавары маёй маме» (1995)
  • «Койданава» (1997)
  • «Новы дамавікамерон» (1998)
  • «Post scriptum» (1999)
  • «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000)
  • «Браслаўская стыгмата» (2001)
  • «Сшыткі» (2003)
  • «Дом» (2005)
  • «сУчаснікі» (2006)
  • «Літары» (2006)
  • «Казкі» (2007)
  • «Convolutus» (2008)
  • «Замак» (2008)
  • «PLAY.BY» (2009)
  • «Крутагорскія казкі» (2010)
  • «Новае неба» (2010)
  • «Сказы» (2012)
  • «Імёны. Літаратурныя партрэты» (2013)
  • «Казкі пра дарослых» (2013)
  • «Партрэты» (2014)
  • «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы» (2015)
  • «Зваротная перспектыва» (2016)
  • «Сям’я» (2017)
  • «КАЗКІ сталічныя» (2018)
  • «Рысы» (2019)
  • «Анёл» (2021)
  • «Сняжынка» (2022)
  • «Песні» (Каўчэг, 2003)

У 2010 годзе стаў лаўрэатам 7-ай міжнароднай літаратурнай прэміі «Югра» ў намінацыі «Славянская кніга» за кнігу «Лирика BY» (пераклады твораў на рускую мову).[4]

У 2013 годзе ўзнагароджаны медалём Барыса Карнілава.[5]

У 2013 годзе заняў трэцяе месца ў Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Сказы».[6] У 2017 годзе — трэцяе месяца за кнігу «Зваротная перспектыва».[7]

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 17 лістапада 2022.
  2. Адам Глобус. Словы пра мастака і настаўніка майго Альгерда Малішэўскага
  3. Глобус А. «Літары»: (зборнік). Выдавецтва ХАРВЕСТ, -Мн.: 2006. ISBN 985-13-5411-2. У зборніку сабраны кнігі: Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы, Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны, Дамавікамерон miencki, Літаральнік.
  4. Международная литературная премия «Югра»(нявызн.). Дмитрий Мизгулин. Творчество. Праверана 22 студзеня 2025.
  5. 23 ноября - Независимая литературная премия им. Бориса Корнилова. nlr.ru. Праверана 22 студзеня 2025.
  6. Сказы. Прэмія Гедройця. Праверана 22 студзеня 2025.
  7. Зваротная перспектыва. Прэмія Гедройця. Праверана 22 студзеня 2025.