Адрыяна Ліма

Адрыяна Франчэска Ліма

Дата нараджэння 12 чэрвеня 1981(1981-06-12)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Рост 178 см[2]
Вага 50 кг
Грудзі 86 см[2]
Стан 61 см[2]
Сцёгны 89 см[2]
Колер валасоў цёмна-карычневыя[2]
Вочы блакітныя[2]
Памер абутку 39 (EU)[2]
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Сербіі Сербія
Агенцтва
www.adrianalima.com

Адрыя́на Франчэска Лі́ма (парт.: Adriana Lima, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Салвадор) — бразільская супермадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria’s Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын планеты.

Нарадзілася 12 чэрвеня 1981 года ў бразільскім горадзе Сальвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амерыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх астравоў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенцтва і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар’ера імкліва ідзе ўверх.

У 1996 годзе яна стала пераможцам бразільскага фіналу конкурсу мадэляў, якое праводзіла агенцтва Ford Models, а на міжнародным — заняла другое месца.

У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.

З 2001 года з’яўляецца адным з Victoria’s Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і г.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria’s Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў свету.

Жыве ў Нью-Ёрку. У 2009—2016 гадах была замужам за баскетбалістам Марка Ярычам.

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20171209115617/http://en.vogue.fr/vogue-list/thevoguelist/adriana-lima-/1224
  2. а б в г д е ё Adriana Lima (англ.)(недаступная спасылка). FMD database. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 25 снежня 2011.