Алан Мілн | |
---|---|
Alan Alexander Milne | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Alan Alexander Milne |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1956[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | John Vine Milne[d][4] |
Маці | Sarah Maria Heginbotham[d][4] |
Жонка | Daphne Milne[d] |
Дзеці | Крыстафер Робін Мілн[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, афіцэр, празаік, драматург, эсэіст, аўтар, навэліст |
Жанр | дзіцячая літаратура, апавяданне і казка |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Алан Аляксандр Мілн (англ.: Alan Alexander Milne) (18 студзеня 1882, Лондан, Вялікабрытанія — 31 студзеня 1956, Хартфілд, Сусэкс, Вялікабрытанія) — англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра плюшавага мядзведзіка — Віня-Пыха.
Скончыў прыватную школу, затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1903). Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Шмат гадоў быў супрацоўнікам англійскага гумарыстычнага часопіса «Панч». Аўтар камедый, у т.л. «Містэр Пім праходзіць міма» (1919), дэтэкгыўнага рамана «Тайна чырвонага дома» (1922).
Вядомасць прынеслі зборнікі вершаў і кнігі для дзяцей «Віня-Пых» (1926) і «Пыхаў закуток» (1928) пра лялечных звяркоў Віня-Пыха, Парсючка, Кенгу і Ру. Складаць гісторыі пра Віня-Пыха Алан Аляксандр Мілн пачаў для свайго сына Крыстафера Робіна (бел. Крыштусь Родзька; 1920—1996), які стаў адной з галоўных дзейных асобаў у гэтай надзвычай папулярнай кнізе, і якога гэтая папулярнасць пераследавала да самае смерці, за што ён проста ненавідзеў бацьку.
Да выхаду ў свет кніг пра Віня-Пыха А. А. Мілн ужо быў даволі вядомым драматургам, аднак поспех Віня-Пыха набыў такія маштабы, што іншыя творы Мілна цяпер практычна невядомыя. Усяго ж з-пад яго пяра выйшла каля дзевяноста кніг і п’ес. Ён таксама аўтар кнігі ўспамінаў «Зараз ужо вельмі позна» (1939) і інш.
У кастрычніку 1952 года А. А. Мілн перажыў інсульт, перанёс аперацыю на мозгу і застаўся інвалідам да канца жыцця.