Гэтак жа як і яго папярэднікі, Гастон Думерг і Поль Думер, быў абраны на пасаду прэзідэнта з пасады старшыні сената Францыі. Да гэтага каля 30 гадоў удзельнічаў у палітычным жыцці на другарадных пасадах. Меў адукацыю горнага інжынера і пачаў палітычную кар'еру ў 1900 годзе як дэпутат ад Левай рэспубліканскай партыі, затым быў міністрам калоній. Падчас Першай сусветнай вайны быў на фронце, меў афіцэрскае званне і ўдзельнічаў у бітве пад Вердэнам, а пасля вайны стаў міністрам вызваленых тэрыторый і сенатарам.