Альгірдас Буткявічус

Альгірдас Буткявічус
літ.: Algirdas Butkevičius
прэм’ер-міністр Літвы
22 лістапада 2012 — 22 лістапада 2016
Папярэднік Андрус Кубілюс
Пераемнік Саўлюс Скверняліс
Міністр фінансаў Літвы[d]
4 мая 2004 — 14 мая 2005
Міністр транспарту і камунікацый Літвы[d]
18 ліпеня 2006 — 9 снежня 2008
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
з 23 студзеня 2017

Нараджэнне 19 лістапада 1958(1958-11-19) (66 гадоў)
Бацька Jonas Butkevičius[d]
Жонка Яніна
Дзеці Індрэ
Партыя КПСС (1985—1988);
Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы
Адукацыя
Прафесія інжынер-эканаміст
Узнагароды
Ордэн Крыжа Зямлі Марыі
Сайт algirdasbutkevicius.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́льгірдас Буткя́вічус (літ.: Algirdas Butkevičius; нар. 19 лістапада 1958, Паежэрай, Радвілішкскі раён[1]) — літоўскі палітык, прэм’ер-міністр Літвы з 22 лістапада 2012 года[2], лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.

У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павышаў кваліфікацыю ў Каўнасе, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вілкавішкісе ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вілкавішкіскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі AB Vilkasta.

Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вілкавішкіскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.

У 2004—2005 гадах быў міністрам фінансаў, у 2006—2008 гадах — міністрам транспарту і сувязі. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.

  • жонка — Яніна;
  • дачка — Індрэ.

Зноскі

  1. Цяпер — у складзе Шяўляйскага павета, Літва
  2. Сейм утвердил Альгирдаса Буткявичюса на пост премьера Литвы. Ведомости (22 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.