Амар Шарыф | |
---|---|
عمر الشريف | |
Імя пры нараджэнні | Мішэль Дэмітры Шальхуб |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | Александрыя, Егіпет |
Дата смерці | 10 ліпеня 2015 |
Месца смерці | Каір, Егіпет |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Егіпет |
Бацька | Joseph Chalhoub[d][1] |
Жонка | Faten Hamama[d][2] |
Дзеці | Tarek Sharif[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1954—н. ч. |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | «Залаты глобус» (1962, 1965) |
IMDb | 0001725 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амар аш-Шарыф (10 сакавіка 1932, Александрыя, Егіпет — 10 ліпеня 2015, Каір, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.
Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.
У 1953 годзе ён пачаў кар’еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю — у егіпецкім фільме «Сляпучае сонца», затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм — «Лоўрэнс Аравійскі», у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме «Доктар Жывага» па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга «Маерлинг». У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне «Золата Макены».