Анатоль Барысавіч Чубайс (нар. 16 чэрвеня 1955, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — савецкі і расійскі палітычны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
З лістапада 1991 года Анатоль Чубайс з невялікімі перапынкамі займаў розныя ключавыя пасады ў расійскай дзяржаве і дзяржаўных кампаніях, актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці Расіі.
З’яўляўся адным з ідэолагаў і кіраўнікоў эканамічных рэформаў у Расіі 1990-х гадоў і рэформы расійскай электраэнергетычнай сістэмы ў 2000-х гадах. Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Расійская карпарацыя нанатэхналогій» (2008−2020). Старшыня праўлення ААТ «Раснана» (2011−2020).
З 4 снежня 2020 года па 25 сакавіка 2022 года[3] быў спецпрадстаўніком Прэзідэнта Расіі па сувязях з міжнароднымі арганізацыямі.