Андэрс Берынг Брэйвік

Андэрс Берынг Брэйвік
нарв.: Anders Behring Breivik
Фотаздымак
Імя пры нараджэнні Андэрс Берынг Брэйвік
Мянушка «Нарвежскі стралок»
Дата нараджэння 13 лютага 1979(1979-02-13) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Нарвегія
Забойствы
Колькасць параненых 151[2][3]
Выкарыстоўваемая зброя замінаваны аўтамабіль (АСДТ), Ruger Mini-14, Glock-34
Матыў нязгода з іміграцыйнай палітыкай урада Нарвегіі
Арышт і пакаранне
Пакаранне 21 год турэмнага зняволення з магчымасцю падаўжэння тэрміна яшчэ на 5 гадоў неабмежаваная колькасць разоў

Андэрс Берынг Брэйвік (нарв.: Anders Behring Breivik; 13 лютага 1979) — нарвежскі грамадзянін і ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осла і нападу на палітычны маладзёжны лагер Нарвежскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 года, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін[4][5][6]. Паводле сведчанняў, 22 ліпеня 2011 года ён даехаў да маладзёжнага лагера на востраве Уцёя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў страляніну без разбору па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасць забітых у выніку напада склала 84 чалавекі[7].

Яго таксама звязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осла за дзве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасля ўчыненага замаху на маладзёжны лагер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. Падчас затрымання быў паранены[8]. Пасля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[9]. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста»[10][11].

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам[6][12]. Таксама ён з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў[13]. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса[14] і сацыяльна-ліберальнага філосафа Джона Сцьюарта Міла[6][12]. У якасці сваіх зацікаўленасцей ён пазначаў «бодзібілдынг, кансерватыўную палітыку і масонства»[15]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[15], датаваны 17 ліпеня.

Паводле газеты VG раней ён не меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэння правілаў дарожнага руху[6]. Паводле той жа газеты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла[6], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[16]. Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры[6]. Паводле Reuters, у маі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў[17].

У 2012 г. нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка псіхічна здаровым, яму трэба будзе правесці ў зняволенні 21 год як мінімум. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, калі суд вырашыць, што Брэйвік працягвае ўяўляць пагрозу для грамадства. Брэйвік прызнаў, што ён забіў 77 і параніў 240 чалавек. Настойваў на тым, што яго ўчынкі тлумачацца ўльтраправымі і антымусульманскімі поглядамі і не хацеў, каб яго разглядалі як паранаідальнага шызафрэніка.[18]

Зноскі

  1. Profile: Anders Behring Breivik — 2011. Праверана 9 студзеня 2024.
  2. "Norway massacre: Breivik 'planned to kill politicians'". BBC News. 18 November 2011.
  3. Stephen JM Sollid, Rune Rimstad, Marius Rehn, Anders R Nakstad, Ann-Elin Tomlinson, Terje Strand, Hans J Heimdal, Jan E Nilsen, Mårten Sandberg and Collaborating group (26 January 2012). "Oslo government district bombing and Utøya island shooting July 22, 2011: The immediate prehospital emergency medical service response". Scandinavian Journal of Trauma, Resuscitation and Emergency Medicine.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  4. Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no (22 ліпеня 2011).
  5. Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 ліпеня 2011).
  6. а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no (22 ліпеня 2011).
  7. Police: At least 80 killed in Norwegian youth camp shooting. BBC News (23 July 2011).
  8. Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (руск.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011).
  9. J. David Goodman. At Least 80 Are Dead in Norway Shooting. The New York Times (23 ліпеня 2011).
  10. Norway police say 84 killed in Utoeya shooting(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  11. Scores killed in Norway attack. BBC (23 ліпеня 2011).
  12. а б Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.)(недаступная спасылка). Ostlendingen.no (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  13. Eivind Fondenes, Kathleen Buer. Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene (23 July 2011).
  14. Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq. HLN.BE news (23 ліпеня 2011).
  15. а б Нарвегія: 91 чалавек загінуў ад рук ультраправага экстрэміста. Наша Ніва (23 ліпеня 2011).
  16. Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.). Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (22 ліпеня 2011).
  17. Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  18. http://nashaniva.by/?c=ar&i=78950