Ашчадбанк Расіі

Публічнае акцыянернае таварыства «Ашчадбанк»
Тып Публічнае акцыянернае таварыства
Ліцэнзія № 1481 от 11.08.2015
Удзел у ССВ № 417 от 11.01.2005
Дзейнасць Усе віды банкаўскай дзейнасці
Год заснавання 1991
Ранейшыя назвы Акционерный коммерческий Сберегательный банк Российской Федерации (ОАО)
Размяшчэнне  Расія: Масква
Ключавыя фігуры Герман Грэф
(прэзідэнт і старшыня праўлення)
Сяргей Ігнацьеў
Статутны капітал 67,76 млрд руб. (2007)[1]
Уласны капітал 3,497 трлн руб. (2016 год, МСФО)
Актывы 22,268 трлн руб. (2016 год, МСФО)
Чысты прыбытак 541,9 млрд руб. (2016 год, МСФО)
Колькасць супрацоўнікаў 325 тыс. чалавек (2016 год)
Матчына таварыства Банк Расіі
Аўдытар PWC
Сайт [1]
Паштовая марка Расіі, прысвечаная 160-годдзю Ашчадбанка (2001)

Ашчадбанк (ПАТ Ашчадбанк[2]) — найбуйнейшы расійскі універсальны камерцыйны банк. Кантралюецца Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі, якому належаць больш за 52 % акцый[1][3].

Прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх паслуг. Доля Ашчадбанка ў агульным аб’ёме актываў расійскага банкаўскага сектара складала на 1 студзеня 2016 года 28,7 %. На рынку прыватных укладаў — 46 %. Крэдытны партфель адпавядаў 38,7 % усіх крэдытаў, выдадзеных насельніцтву.

Брэнд Ашчадбанка на пачатак 2010 года, па ацэнцы часопіса «The Banker» і кампаніі Brand Finance, займаў 15-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх сусветных банкаўскіх брэндаў і каштаваў прыблізна 11,7 мільярда даляраў[4].

Цэнтральны офіс у Маскве. Па стане на сярэдзіну 2016 года налічваў амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў і 14 тэрытарыяльных даччыных банкаў у 83-х суб’ектах Расійскай Федэрацыі.

Па стане на 1 мая 2017 года колькасць аддзяленняў Ашчадбанка склала 14 826[5].

Ашчадбанк даў справаздачу аб падзенні чыстага прыбытку за першае паўгоддзе на 39,8 % у параўнанні з леташнімі вынікамі[6]. Прыбытак склаў ₽287,2 млрд супраць ₽476,9 млрд за аналагічны перыяд 2019 года. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці банка па МСФС.

У часы Савецкага Саюза з 1922 года па 1987 год дзейнічала сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас СССР, якая з 1922 года па 1963 год падпарадкоўвалася Міністэрству фінансаў СССР, а з 1963 года Дзяржаўнаму банку СССР[7]. У 1987 годзе ў рамках банкаўскай рэформы ў СССР сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас была рэарганізавана, і створаны Банк працоўных зберажэнняў і крэдытавання насельніцтва СССР (Ашчадны банк СССР). Пастановай Вярхоўнага Савета РСФСР ад 13 ліпеня 1990 года Расійскі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР быў абвешчаны ўласнасцю РСФСР.

У 1989 годзе Ашчадны банк стаў першым банкам-членам аплатнай сістэмы Visa ў СССР[8].

22 сакавіка 1991 года адбылося заснаванне Акцыянернага камерцыйнага Ашчаднага банка Расійскай Федэрацыі (Ашчадбанк Расіі ААТ) на агульным сходзе акцыянераў у адпаведнасці з Законам РСФСР «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў РСФСР» ад 2 снежня 1990 года.

1 студзеня 1992 года Ашчадны банк СССР спыніў сваё існаванне.

1 студзеня 2001 года ў Ашчадбанку Расіі праведзена рэарганізацыя, у выніку якой 79 рэгіянальных банкаў Ашчаднага банка Расіі рэарганізаваныя ў 17 тэрытарыяльных шляхам аб’яднання.

У лютым 2007 года праведзена маштабнае размяшчэнне акцый банка, вядомае як «народнае IPO», у ходзе яго правядзення многія супрацоўнікі Ашчадбанка прымушаліся кіраўніцтвам да набыцця гэтых акцый[9].

У чэрвені 2010 года банк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне.

4 чэрвеня 2010 года рашэннем акцыянераў банка поўнае афіцыйнае найменне банка было скарочана да «Ашчадны банк Расіі ААТ»[10]. 29 ліпеня 2010 года Банк Расіі ўзгадніў рэдакцыю статута з новай назвай.

У верасні 2010 года фірменнае найменне банка змянілася на Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк Расіі» (скарочана ААТ «Ашчадбанк Расіі»). На англійскай мове фірменнае найменне змянілася на Sberbank of Russia (скарочана Sberbank).

У верасні 2010 года «Ашчадбанк Расіі» адкрыў філіяльную сетку ў Індыі.

У верасні 2010 года была завершана рэгістрацыя прадстаўніцтва ў Пекіне.

У чэрвені 2011 года стала вядома аб стварэнні Ашчадным банкам і французскім банкам BNP Paribas сумеснага банка, які, працуючы пад гандлёвай маркай Cetelem, будзе займацца рознічным крэдытаваннем у крамах[11].

Зліцця і паглынання

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2011 года Ашчадны банк купіў 100 % расійскай інвестыцыйнай кампаніі «Тройка дыялог» (Sberbank CIB) за суму ў $1 млрд[12].

28 снежня 2011 года Ашчадбанк і Cetelem (падраздзяленне спажывецкага крэдытавання групы BNP Paribas) падпісалі абавязваючае пагадненне пра стварэнне сумеснага банка на рынку крэдытавання ў пунктах продажу ў Расіі[13].

У 2011 годзе кіраўніцтва банка абвясціла пра пачатк экспансіі на рынкі Усходняй Еўропы і Турцыі[14]. На працягу года Ашчадны банк зрабіў шэраг набыткаў на гэтых тэрыторыях.

У ліпені 2011 года было абвешчана пра набыццё холдынга Volksbank International (VBI) — усходнееўрапейскага падраздзялення аўстрыйскай банкаўскай групы Österreichische Volksbanken AG (тады ж стала вядома, што гэтая група стала адным з васьмі еўрапейскіх банкаўскіх інстытутаў, якія не прайшлі стрэс-тэст Еўрапейскага банкаўскага кіравання)[15]. Канчатковае пагадненне аб угодзе, якую планавалася завяршыць да канца года і якая ацэньвалася ў суму €585-645 млн, было падпісана ў верасні 2011.

У снежні 2011 года Ашчадбанк праінфармаваў пра набыццё даччынага банка «Лукойла» ў Швейцарыі — SLB, які спецыялізуецца на паслугах private banking. Кошт куплі склаў $80,62 млн.

У 2012 годзе Ашчадбанк купіў турэцкі банк Denizbank, а ў 2019 годзе прадаў яго і сышоў з Турцыі[16].

Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Ашчадбанк трапіў пад санкцыі ЗША. Санкцыі азначаюць поўную замарозку актываў банка на Захадзе і забарону транзакцый, акрамя аперацый па гандлі прадуктамі харчавання і ўгнаеннямі. Аналагічныя санкцыі ўвялі Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Швейцарыя. У чэрвені Ашчадбанк адключылі ад сістэмы міжбанкаўскага абмену дадзенымі SWIFT. На фоне гэтых падзей Ашчадбанк распрадаў свае даччыныя кампаніі ў Еўрапейскім Саюзе і Швейцарыі і пакінуў рэгіён[17][18].

У верасні 2022 года Ашчадбанк закрыў здзелку па продажы ўсяго пакета акцый свайго даччынага банка ў Казахстане мясцоваму холдынгу «Байтерек»[19].

Уласнікі і кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Доля Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі ў статутным капітале ПАО Ашчадбанк складае 50 % плюс адна галасуючая акцыя; у галасуючых акцыях — 52,32 %[20]. Астатнімі 47,62 % акцый Ашчадбанка, што знаходзяцца ў публічным абарачэнні, валодаюць больш за 8273 юрыдычныя і фізічныя асобы.

З 1996 года таргі акцыямі Ашчадбанка праводзяцца на расійскіх біржах ММВБ і РТС. У сакавіку 2007 года банк размясціў дадатковы выпуск звычайных акцый, у выніку чаго статутны капітал павялічыўся на 12 %, і было прыцягнута 230,2 млрд рублёў. Сярэдні дзённы аб’ём таргоў акцыямі Ашчадбанка складае 40 % аб’ёму таргоў на ММВБ.

Вялікі рэзананс у сусветнай прэсе выклікала зацвярджэнне ў траўні 2016 года членам назіральнага савета Ашчаднага банка былога прэм’ер-міністра Фінляндыі Эска Аха[21].

Старшыні праўлення Ашчаднага банка Расіі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Жыхараў Павел Іванавіч (сакавік 1991 г. — сакавік 1993)
  • Яшын Алег Уладзіміравіч (сакавік 1993 — студзень 1996)
  • Казьмін Андрэй Ільіч (студзень 1996 — кастрычнік 2007)
  • Грэф Герман Оскаравіч (з кастрычніка 2007)
Штаб-кватэра Ашчадбанка на вуліцы Вавілава, 19.

Філіяльная сетка банка на сярэдзіну 2010-х гадоў уключае 14 тэрытарыяльных банкаў і амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў па Расіі. Даччыныя банкі Ашчадбанка Расіі працуюць у Казахстане, Украіне, Беларусі, Германіі. У чэрвені 2010 года Ашчадбанк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне, а ў верасні 2010 года Банк Расіі зарэгістраваў філіял ААТ «Ашчадбанк Расіі» ў Індыі.

У банка маецца даччыная інвестыцыйная кампанія «Ашчадбанк Капітал», якая займаецца санацыяй і кіраваннем закладзенымі ў банку актывамі[22].

З 1993 па 2010 гады Ашчадбанк удзельнічаў у развіцці расійскай аплатнай сістэмы ашчадных карт. З 2010 года банк удзельнічае ў праекце стварэння ўніверсальнай электроннай карты, з’яўляючыся адным з заснавальнікаў аператара праекта УЭК[23].

3 лютага 2012 года Ашчадны банк абвясціў, што стварае венчурны фонд на базе венчурнага падраздзялення «Тройкі Дыялог» — «Тройка Венчурз» са стратэгіяй інвеставання ў высокатэхналагічныя кампаніі і праекты, пачатковыя інвестыцыі складуць 100 млн дал[24].

Паказчыкі дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца найбуйнейшым у Расіі банкам па аб’ёмах аперацый з фізічнымі асобамі.[25]

Чысты прыбытак Ашчаднага банка па МСФС за 2014 год склаў 290,3 млрд руб., знізіўшыся на 20 % у параўнанні з прыбыткам за 2013 год (362 млрд руб.)

У першым квартале 2016 года чысты прыбытак па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці (МСФС) вырас у 3,8 разы (на 284,6 %) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў 117,7 млрд рублёў[26].

Вытворчая сістэма Ашчадбанка

[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года ў банку рэалізуецца так званая «вытворчая сістэма Ашчадбанка» (ПСС)[27], якая выкарыстоўвае прынцыпы беражлівай вытворчасці ў кіраванні і прызначана для забеспячэння росту задаволенасці кліентаў, павышэння эфектыўнасці працы персаналу і павышэння матывацыі служачых[28]. Дарадцам Германа Грэфа па ўкараненні ПСС вясной 2011 года прызначаны Джон Тэуркоф, які да гэтага працаваў у банку Credit Suisse, вясной 2013 года яго кантракт з банкам быў скасаваны[29].

Тэрытарыяльныя банкі Ашчадбанка Расіі

[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтральны офіс Ашчадбанка Расіі ў Санкт-Пецярбургу

Даччыныя арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Найменне Дзейнасць Доля ўкладання, у % Краіна прысутнасці
ООО «Сбербанк Капитал» інвестыцыйная кампанія 100 Расія
АО «Сбербанк Управление Активами» паслугі па кіраванню актывамі 100 Расія
АО «Сбербанк Лизинг» лізінгавая кампанія 100 Расія
ЗАО «Сбербанк-АСТ» адзін з пяці расійскіх аператараў для правядзення адкрытых аўкцыёнаў у электроннай форме на права заключэння дзяржаўных кантрактаў на пастаўкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг для федэральных патрэб 100 Расія
АО «Сбертех» ІТ-кампанія 100 Расія
АО «Центр программ лояльности» праграмы лаяльнасці 100 Расія
ООО «Аукцион» адзнакавая кампанія 100 Расія
АО «НПФ Сбербанка» недзяржаўны пенсійны фонд 100 Расія
ЗАО «Объединённое кредитное бюро» бюро крэдытных гісторый 50[30] Расія
АО «Сбербанк Интернешнл» (Sberbank International) банкаўская група 100 Кітай, Індыя
ААТ «Сбер Банк» даччыны банк у Рэспубліцы Беларусь 100 Беларусь
ЗАО «Рублево‐Архангельское» будаўніцтва 100 Расія
ЗАО «Сбербанк КИБ» (раней «Тройка Диалог») інвестыцыйны бізнес 100 Расія, ЗША, Кіпр і інш.
ООО «Спецдепозитарий Сбербанка» спецыялізаваны дэпазітарый 100 Расія
ООО «Драйв Клик Банк» даччыны банк 100 Расія
ООО «АктивБизнесКонсалт» калектарскае агенцтва 100 Расія
ООО СК «Сбербанк страхование» страхавая кампанія 100 Расія
ООО СК «Сбербанк Страхование Жизни» страхавая кампанія 100 Расія
ООО «СберКорус» ІТ-кампанія (распрацоўка ПО) 100 Расія
  1. а б Банк России.
  2. Реквизиты Полное фирменное наименование — Публичное акционерное общество «Сбербанк России» (сокращённое фирменное наименование — ПАО Сбербанк)
  3. Список лиц, под контролем либо значительным влиянием которых находится ПАО Сбербанк / Сайт Центрального банка Российской Федерации, 14 августа 2015
  4. Lenta.ru: Сбербанк вошел в топ-15 самых дорогих банковских брендов
  5. Сбербанк за год сократил 1,3 тысячи отделений
  6. Прыбытак Ашчадбанка за паўгоддзе ўпаў на 39 %
  7. История Сбербанка России
  8. Краткая историческая справка о появлении Visa в России Архівавана 8 лютага 2010.
  9. Анна Бараулина, Василий Кудинов, Андрей Панов. «Попробуй откажись» // Ведомости, № 46 (1820), 16 марта 2007
  10. Сбербанк сократил официальное название(недаступная спасылка). Взгляд (4 июня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2010.
  11. Наталия Биянова, Наиля Аскер-заде.. Новый рынок Сбербанка. // Ведомости, 20.06.2011, № 110 (2876). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 2011-6-20.
  12. Наиля Аскер-заде. Сбербанк объявил о покупке «Тройки диалог» // vedomosti.ru (Праверана 11 сакавіка 2011)(Праверана 11 сакавіка 2011)
  13. «Сбербанк» и Cetelem заключили соглашение о создании совместного российского кредитного банка
  14. Сбербанк купил дочерний банк «Лукойла» в Швейцарии за $80,62 млн(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 23 снежня 2011.
  15. Алексей Рожков, Наталия Биянова.. Откупил на стрессе(недаступная спасылка). // Ведомости, 18.07.2011, № 130 (2896). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2012. Праверана 2011-7-18.
  16. Сбербанк ушел из Турции (руск.)
  17. Сбербанк вышел с банковского рынка Европейского союза (руск.)
  18. Сбербанк продал швейцарскую «дочку» (руск.)
  19. Сбербанк продал казахстанскую «дочку» холдингу «Байтерек» (руск.)
  20. «Сбербанк России» - Информация о Банке. // sberbank.ru. Праверана 17 снежня 2014.
  21. Эско Ахо стал членом наблюдательного совета Сбербанка // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 мая 2016.(Праверана 17 лістапада 2024)(Праверана 25 мая 2017)
  22. Гюзель Губейдуллина, Мария Рожкова. «Чего нас бояться — мы же не рейдеры», — Ашот Хачатурянц, генеральный директор ООО «Сбербанк капитал» // Ведомости, № 213 (2483), 11 ноября 2009
  23. ОАО «УЭК» — Акционеры Архівавана 12 сакавіка 2012.
  24. Сбербанк создает венчурный фонд на базе «Тройки Диалог», начальные инвестиции — 100 млн $
  25. Паказчыкі дзейнасці Ашчадбанка(недаступная спасылка)
  26. Ведомости. Чистая прибыль Сбербанка в I квартале 2016 года выросла почти в 4 раза (25 мая 2016). Праверана 21 жніўня 2016.
  27. Производственная система Сбербанка: стирая барьеры
  28. ПСС в Сбербанке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 24 мая 2017.
  29. Джон Теуркоф из Credit Suisse стал советником Грефа по внедрению производственной системы Сбербанка
  30. Акционеры бюро — Объединенное кредитное бюро Архівавана 25 мая 2017.