Берт Закман

Берт Закман
ням.: Bert Sakmann
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1942(1942-06-12)[1][2] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, біяфізік, выкладчык універсітэта, урач, фізіёлаг
Навуковая сфера Фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Вядомы як распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берт За́кман[8] (ням.: Bert Sakmann, нар. 12 чэрвеня 1942(1942-06-12)[1][2], Штутгарт[3]) — нямецкі фізіёлаг, урач і біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Эрвінам Неерам за «адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках». Разам з Неерам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[9][10]

Нарадзіўся ў Штутгарце ў 1942 годзе. Навучаўся ў школе ў Ліндау, потым завяршыў вангербургскую гімназію ў Штутгарце ў 1961 годзе. Вывучаў медыцыну з 1967 года ў Цюбінгене, Фрайбургу, Берліне, Парыжы і Мюнхене. Пасля здачы экзаменаў па медыцыне ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене, ён стаў асістэнтам у 1968 годзе ў Мюнхенскім універсітэце, а таксама працаваў у якасці навуковага супрацоўніка (ням.: Wissenschaftlicher Assistant) у Інстытуце псіхіятрыі М. Планка ў Мюнхене, у аддзеле нейрафізіялогіі пад кіраўніцтвам Ота Дзетлева Крэйцфельда. У 1971 годзе ён пераехаў ва ўніверсітэцкі каледж Лондана, дзе ён працаваў у аддзеле біяфізікі пад кіраўніцтвам Бернарда Каца. У 1974 годзе ён скончыў сваю медыцынскую дысертацыю пад назвай Elektrophysiologie der neuralen Helladaptation in der Katzenretina на медыцынскім факультэце Гётынгенскага ўніверсітэта.[9]

З 1974 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі М. Планка ў г. Гётынген. У 1979 годзе далучыўся да групы, якая займалася мембраннай біялогіяй. Займаўся выкладаннем ў Гайдэльбергскім універсітэце.

Аўтар навуковых праац па метадах фіксацыі электрычных патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый дзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак.

З'яўляецца заснавальнікам фонд Берта-Закмана.

Прафесар.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1993).

  • Betz, W.; Sakmann, B. (1971). «„Disjunction“ of frog neuromuscular synapses by treatment with proteolytic enzymes». Nature: New biology 232 (29): 94-95. PMID 4328253.
  • Betz, W.; Sakmann, B. (1973). «Effects of proteolytic enzymes on function and structure of frog neuromuscular junctions». The Journal of physiology 230 (3): 673—688. PMC 1350622. PMID 4352108.

Зноскі

  1. а б Bert Sakmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bert Sakmann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. NNDB — 2002.
  7. www.ae-info.org
  8. Напісанне імя і прозвішча Берт Закман у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.506.
  9. а б Nobel autobiography
  10. Hamill, O. P.; Marty, A.; Neher, E.; Sakmann, B.; Sigworth, F. J. (1981). «Improved patch-clamp techniques for high-resolution current recording from cells and cell-free membrane patches». Pflügers Archiv European Journal of Physiology 391 (2): 85. doi:10.1007/BF00656997. PMID 6270629.