Восіп Андрэевіч Ігельстром | |
---|---|
ням.: Otto Heinrich Graf Igelström | |
Нараджэнне |
7 мая 1737[1] |
Смерць |
18 лютага 1823[1] (85 гадоў) |
Бацька | Gustav Heinrich Igelström[d] |
Дзеці | Караль Залускі[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал ад інфантэрыі і генерал-ад’ютант |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп Андрэевіч Ігельстром (1737 — 1817) — расійскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, барон, а затым граф і генерал ад інфантэрыі, сын ліфляндскага двараніна.
Падчас першай вайны з Турцыяй асабліва адзначыўся пры ўзяцці крэпасці Акермана. Дзякуючы заступніцтву Пацёмкіна ў 1784 атрымаў месца генерал-губернатара сімбірскага намесніцтва і уфімскага намесніцтва. Удзельнічаў у швецкай вайне і быў упаўнаважаным ад рускага двара пры складанні Верэльскага дагавора (1790).
У 1792 пераведзены намеснікам у Пскоў, а ў наступным годзе прызначаны генерал-губернатарам кіеўскім, чарнігаўскім і ноўгарад-северскім. У канцы таго ж года быў пасланы ў Варшаву для прыняцця галоўнага начальства над рускімі войскамі, размешчанымі ў Польшчы. Прадбачачы паўстанне, Ігельстром не раз прасіў графа Зубава павялічыць войска, але атрымліваў толькі папрокі ў баязлівасці. Нарэшце, у 1794 у Варшаве ўспыхнула паўстанне і Ігельстром, які ледзь выратаваўся ад смерці, павінен быў пакінуць службу і выдаліўся на пражыванне ў Рыгу. У 1797 Павел I прызначыў яго на пост ваеннага губернатара ў Арэнбургу. У гэтым званні Ігельстром падпарадкаваў арэнбургскаму начальству башкіраў і мешчаракоў і палепшыў іх унутранае становішча.