Восіп Апанасавіч Пятроў | |
---|---|
Род дзейнасці | оперны спявак |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1806[1] ці 1807 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1878 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Якаўлеўна Пятрова |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп Апанасавіч Пятроў (3(15).11.1807, Елісаветград — 27.2 (11.3).1878, Санкт-Пецярбург) — рускі спявак (бас), адзін з заснавальнікаў рускай вакальнай школы.
У юнацтве спяваў у царкоўным хоры. Затым працаваў у многіх правінцыйных трупах (у прыватнасці, у Палтаве сумесна з М. С. Шчэпкіным, што зрабіла на Пятрова вялікі творчы ўплыў). У 1830 годзе дэбютаваў у партыі Зарастра («Чароўная флейта» Моцарта) у Пецярбургскім оперным тэатры (з 1860 Марыінскі тэатр), на сцэне якога спяваў да 1878 года.
Рознабаковыя вакальна-сцэнічныя дадзеныя (валодаў голасам шырокага дыяпазону — ад густога басу да рухомага барытона) дазваляла спеваку выконваць такія розныя партыі, як Бертрам («Роберт-Д’ябал» Меербера), Фігаро («Севільскі цырульнік» Расіні), Каспар («Вольны стралок» Вебера) і інш. Новым этапам у творчай дзейнасці Пятрова з’явілася праца над рускім рэпертуарам. Ён быў першым выканаўцам партый Сусаніна і Руслана («Іван Сусанін», 1836, і «Руслан і Людміла», 1842, Глінкі; партыя Руслана стваралася кампазітарам у разліку на голас Пятрова). У іх (а пазней і ў Фарлафе з «Руслана і Людмілы») ярка раскрыліся нацыянальныя рысы таленту артыста. Сумесная праца з Глінкай паглыбіла майстэрства спевака (Глінка напісаў для Пятрова вакальныя практыкаванні). Пятроў таксама ўпершыню выканаў партыі Мельніка, Лепарэла («Русалка», 1856, «Каменны госць», 1872, Даргамыжскага), Івана Грознага («Пскавіцянка» Рымскага-Корсакава, 1873), Варлаама («Барыс Гадуноў» Мусаргскага, 1874).