Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Відэаблог, скарочана влог (англ. vlog, ад video blog або video log) — гэта форма блога, у якім сродкам перадачы інфармацыі з’яўляецца відэа[1]. Відэаблог з’яўляецца формай вэб-тэлебачання. Запісы ў відэаблогах спалучаюць убудаванае відэа ці відэа-сувязь з падтрымкай тэксту, відарысаў і іншых метаданых. Запісы могуць быць зробленыя ў выглядзе аднаго блока або складацца з некалькіх частак. Відэаблогі вельмі папулярныя на YouTube.
Відэаблогі часта выкарыстоўваюць перавагі вэб-сіндыкацыі для забеспячэння распаўсюджвання відэа праз Інтэрнэт з выкарыстаннем фарматаў сіндыкацыі (RSS або Atom) для аўтаматычнай агрэгацыі і прайгравання на мабільных прыладах і персанальных камп’ютарах (гл. «падкастынг»).
2 студзеня 2000 года Адам Контрас адправіў відэазапіс у блог, маючы на мэце інфармаванне сваіх сяброў і сям’і аб сваім руху праз усю краіну да Лос-Анджэлеса ў пошуках шоу-бізнесу, што стала першым паведамленнем такога роду, і што пазней стала самым працяглым відэаблогам у гісторыі.[2][3][4] У лістападзе таго ж года Адрыян Майлз дадаў у відэа тэкст, які змяняўся на нерухомым відарысе, прыдумаўшы тэрмін vlog для спасылкі на свой відэаблог.[5][6] У 2004 годзе Стыў Гарфілд запусціў свой уласны відэаблог і абвясціў гэты год «годам відэаблога».[7][8] У барацьбе за выкананне гэтага прагнозу Майлза і Гарфілда да іх неўзабаве далучыліся іх анлайн калегі Джэй Дедман, Пітэр Ван Дзійк, Андрэас Хогстрап Педэрсен і Крыстаф Баутен, стварыўшы групу на Yahoo! Groups, прысвечаную відэаблогам.[9]
Моцны рост папулярнасці відэаблогаў паўстаў пачынаючы з 2005 года. На сайце Yahoo! колькасць удзельнікаў групы Videoblogging рэзка ўзрасла ў 2005 годзе.[10][11] Найпапулярнейшы на сённяшні дзень сайт абмену відэа YouTube быў заснаваны ў лютым 2005 года. Да ліпеня 2006 года ён стаў пятым па папулярнасці сярод самых папулярных вэб-сайтаў са 100 мільёнамі праглядаў відэа штодня і 65 тысячамі новых дабавак у дзень.[12]
Многія сістэмы кіравання змесцівам з адкрытым зыходным кодам забяспечылі ўключэнне відэаінфармацыі ў кантэнт, дазваляючы блогерам ствараць і адміністраваць свае ўласныя сайты відэаблогаў. Акрамя таго, злучэнне мабільных тэлефонаў з лічбавымі камерамі дазволіла публікаваць відэа-кантэнт у сеціве амаль адразу ж, як ён быў запісаны.[13]
На дадзены момант адным з найбольш папулярных відэаблоггераў (больш за 110 млн падпісчыкаў на YouTube) з’яўляецца Фелікс Чельберг (PewDiePie), які робіць пераважна гульнявыя відэа.
З моманту запуску рускамоўнай лакалізацыі YouTube у 2007 годзе на сэрвісе стаў развівацца відэаблогінг на рускай мове. На сённяшні дзень самым папулярным рускамоўным відэаблогам з’яўляецца «Get Movies» (на верасень 2023 года — 48 млн падпісчыкаў[14]). Даходы відэаблогераў з менш за 1 млн падпісчыкаў складаюць ад 100 000 да 500 000 рублёў, з 1 млн падпісчыкаў і больш — ад 200 000 да 1,5 млн рублёў. У комплексе з акаўнтамі ў Instagram і «ВКонтакте» з больш чым 1 млн падпісчыкаў даходы блогера могуць складаць ад 10 да 20 млн рублёў. Агульны аб’ём рэкламнага рынку расейскамоўнага YouTube дасягае 1,5 млрд рублёў[15][16].