Віктар Феліксавіч Вексельберг | |
---|---|
руск.: Виктор Феликсович Вексельберг | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Виктор Феликсович Вексельберг |
Род дзейнасці | інжынер прадпрымальнік калекцыянер мастацтва мільярдэр |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | Драгобыч, Львоўская вобласць, Украінская ССР, СССР |
Грамадзянства |
СССР → Расія Кіпр |
Жонка | Марына Дабрыніна |
Дзеці |
Ірына Аляксандр |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Феліксавіч Вексельберг (руск.: Виктор Феликсович Вексельберг) (14 красавіка 1957, Драгобыч, Львоўская вобласць, Украінская ССР, СССР) – расійскі і кіпрскі інжынер, прадпрымальнік, мільярдэр, калекцыянер мастацтва.
Бацька – Фелікс Саламонавіч, яўрэй па нацыянальнасці, маці – Марозава Алена Ефтропаўна, руская. Вучыўся ў Драгобычскай СШ № 3, якую скончыў ў 1974 г. У 1979 г. з адзнакай скончыў факультэт аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі Маскоўскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе вучыўся разам з Леанідам Блаватніком. Скончыў аспірантуру пры вылічальным цэнтры АН СССР. У сакавіку 2017 г. Віктар Вексельберг стаў грамадзянінам Рэспублікі Кіпр.
З 1989 года — генеральны дырэктар АОЗТ «НПО «КОМВЕК».
У 1996 годзе Вексельберг быў адным са стваральнікаў ААТ «Сібірска-Уральскі алюміній» (СУАЛ), які аб'яднаў Іркуцкі і Уральскі алюмініевыя заводы. З 1996 года — генеральны дырэктар ААТ «Сібірска-Уральская алюмініевая кампанія» (СУАЛ). Член Савета дырэктараў АТ «СУАЛ».
У лютым 2004 г. Вексельберг праз спецыяльна створаны некамерцыйны фонд «Сувязь часоў», набыў унікальную калекцыю ювелірных вырабаў Карла Фабержэ (9 імператарскіх велікодных яек) у сям'і Форбс, заплаціўшы за калекцыю звыш $100 млн.[1][2]. Калекцыя была перавезена ў Расію і выстаўлены ў Крамлі і ў Дуброўніку ў 2007 г.
У верасні 2006 г. пагадзіўся заплаціць каля $1 млн. на транспарціроўку
У красавіку 2004 года заснаваў Культурна-гістарычны фонд «Сувязь часоў» і ўзначаліў яго Апякунскі савет.
Ужо першы праект фонда «Сувязь часоў» — гэта набыццё ў ЗША найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі работ вялікага расійскага ювеліра Карла Фабержэ і вяртанне яе ў Расію — выклікаў каласальны грамадскі рэзананс як у Расіі, так і за мяжой. Зараз Фонд праводзіць серыю экспазіцый калекцыі ў найбуйнейшых сталічных і рэгіянальных музеях. Першым месцам для экспазіцыі быў абраны Маскоўскі Крэмль, дзе выстава «Фабержэ: згубленае і здабытае» са збору Фонда «Сувязь часоў» прайшла з мая па ліпень 2004 года. На сённяшні дзень калекцыя выстаўлялася ў 18 гарадах Расіі і свету.
Іншымі праектамі фонду з'яўляюцца:
Швайцарскія банкі, каб пазбегнуць санкцый з боку ЗША, заблакавалі больш за мільярд долараў ЗША на асабістых рахунках Віктара Вексельберга.