Доктар Ганібал «Канібал» Лектар — выдуманы персанаж; фігураваў у чатырох раманах Томаса Харыса ды ў іх экранізацыях: «Чырвоны дракон» (апублікаваны ў 1981 г., экранізаваны ў 1986 як «Паляўнічы на людзей» ды ў 2002 пад аднайменнай назовай), «Маўчанне ягнят» (апублікаваны ў 1988, экранізаваны ў 1991), «Ганібал» (апублікаваны ў 1999, экранізаваны ў 2001) ды «Ганібал: Узыходжанне» (апублікаваны ў 2006, экранізаваны ў 2007).
У 2003 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў доктара Ганібала Лектара ў выкананні Энтані Хопкінса кіназлыднем нумар адзін усіх часоў[1].
У тэлесерыяле «Ганібал» вытворчасці канала NBC Ганібала Лектара сыграў дацкі акцёр Мадс Мікельсен. В 2014 году за эту роль Мікельсен атрымаў прэмію «Сатурн»