Горад
Гельмштэт
Helmstedt
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гельмштэт (ням.: Helmstedt, н.-ням.: Helmstidde) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Ніжняя Саксонія.
Уваходзіць у склад раёна Гельмштэт. Насельніцтва складае 23 937 чалавек (на 31 снежня 2010 года)[1]. Плошча 46,97 км². Афіцыйны код — 03 1 54 010.
Горад падраздзяляецца на 4 гарадскія раёны.
Гісторыя горада пачынаецца з 800 года, калі тут Св. Лутгерам быў заснаваны кляштар. Гэта падзея знайшла адлюстраванне ў гербе сучаснага горада. Пасля настаяцелямі кляштара прызначаліся іншыя біскупы, у тым ліку і Святы Альтфрыд Мюнстэрскі, — пляменнік Св. Лутгера.
З 1576 па 1810 год у горадзе існаваў універсітэт (лац.: Alma Julia), які быў заснаваны герцагам Юліем Браўншвайг-Вольфенбютэльскім і хутка квітнеў дзякуючы ўвазе і шчодрасці герцага. Адным з прафесараў універсітэта быў Джардана Бруна.
|