Герб Венгрыі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Венгрыя |
Зацверджаны | 3 ліпеня 1990 года[1] |
Карона |
Карона Святога Стэфана |
Заснаванне | 3 ліпеня 1990 |
Герб Венгрыі уяўляе сабой падзелены вертыкальна напалам геральдычны шчыт. Геральдычна правая (для гледача левая) частка шчыта падзеленая на восем гарызантальных якія чаргуюцца чырвоных і срэбных палос. У левай частцы шчыта ў чырвоным полі срэбны шасціканцовы крыж, які стаіць на ўвянчаным залатой каронай зялёным грудзе, сярэднім з трох (дадзеная выява з'яўляецца некалькі перайначаным гербам Славакіі, якая доўгі час уваходзіла ў склад Венгрыі). Шчыт увянчаны каронай Святога Іштвана.