Грэта Юхансан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду і плаванне[d][3] |
Нарадзілася |
9 студзеня 1895[1] |
Памерла |
28 студзеня 1978 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 60 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Тэрэзія Маргарэт (Грэта) Юхансан (шведск.: Anna Teresia Margareta (Greta) Johansson; 9 студзеня 1895 — 28 студзеня 1978) — шведская спартсменка, плыўчыха, заваявала залаты медаль на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года.
Нарадзілася і вырасла ў Стакгольме. Яе бацька працаваў кансьержам. Грэта 7 гадоў вучылася ў «Klara folkskola», дзе лічылася добрай вучаніцай. З дзяцінства выяўляла цікавасць да плавання, у 1905 годзе атрымала дазвол на заняткі плавання ў стакгольмскім басейне «Strömbadet». Па скачках у ваду з трампліна трэніравалася ў Ліза Рэгнел, у 1908 годзе выйграла свае першыя спаборніцтвы па скачках з трампліна.
На летніх алімпійскіх гульнях 1912 года заняла першае месца на спаборніцтвах па скачках у ваду, стаўшы тым самым першай шведкай — залатым алімпійскім медалістам. Пасля перамогі яна ў 1913 годзе стала трэнерам па плаванні.
Грэта выйшла замуж за прафесійнага плыўца і трэнера Эрнста Брандстэна, які таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях-1912 і заняў 7-е месца, і разам з ім эмігравала ў ЗША, дзе ўнесла вялікі ўклад у развіццё водных відаў спорту.
У 1973 годзе Грэта Юхансан разам з мужам уключана ў Залу славы сусветнага плавання.