Гунар Мюрдаль | |
---|---|
шведск.: Gunnar Myrdal | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1987[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Альва Мюрдаль[1][3] |
Дзеці | Ян Мюрдаль[3], Сісела Мюрдаль-Бок[d][3] і Кай Фелстэр[d][3] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык, сацыёлаг |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат права[d] (1923) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Gustav Cassel[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунар Мюрдаль (шведск.: Gunnar Myrdal, 6 снежня 1898, Густафс — 17 мая 1987, Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з'яў».
Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.
У 1945—1947 гадах міністр гандлю, у 1947—1957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.
Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).
Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.
Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).
Доктар эканамічных навук (1927).
Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).
Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.
Гунар Мюрдаль на Вікісховішчы |