Гілемэн Ражэ Гіймэн | |
---|---|
фр.: Roger Guillemin | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2024[3] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эндакрынолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, нейрабіёлаг, урач, фізіёлаг |
Навуковая сфера | Эндакрыналогія |
Месца працы | Шпіталь Бронкса пры кіраваніі справамі ветэранаў |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][7] (1949) і доктар філасофіі[7] (1953) |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык пептыўных гармонаў мозгу |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1975) Dickson Prize in Medicine[d] (1977) honorary doctorate of the Autonomous University of Madrid[d] honorary doctor of the University of Chicago[d] (14 лістапада 1977) doctor honoris causa from the University of Franche-Comté[d] (20 лістапада 1998) doctor honoris causa from the University of Dijon[d] (лістапад 1977, 4 лістапада 1978) Q126373749? (13 снежня 1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (фр.: Roger Guillemin, 11 студзеня 1924[1][2][…], Дыжон[4][5] — 21 лютага 2024[3], Сан-Дыега, ЗША[6]) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.
Скончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х’юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х’юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).
Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).