Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Давід Луіс Марэйра Марынья | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 красавіка 1987[1][2][…] (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Фламенгу | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід Луіс Марэйра Марынью (парт.: David Luiz Moreira Marinho; нар. 22 красавіка 1987, Дыядэма, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Фламенгу». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2010—2017).
Пачаў кар’еру ў клубе «Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ў Серыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.
31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб «Бенфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошы, які сышоў у «Тотэнхэм Хотспур»[4]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЕФА супраць французскага «Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезона Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.
1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5]. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Ліверпула».
23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[6].
Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжан Унаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне. 31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаў[7].
У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі «Арсенал»[8]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года.
У верасні 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Фламенгу»[9].
10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.
«Віторыя»:
«Бенфіка»:
«Чэлсі»:
«Пары Сен-Жэрмен»:
«Арсенал»:
«Фламенгу»:
Бразілія: