Джавані Сеганціні | |
---|---|
Giovanni Segantini | |
| |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1899 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gottardo Guido Segantini[d] і Mario Segantini[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | пуантылізм, сімвалізм, югендстыль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Сеганціні (італ.: Giovanni Segantini; 15 студзеня 1858, Арка паблізу Трэнта - 28 верасня 1899, на гары Шафберг, Пантрэзіна ў Энгадзіне) — італьянскі мастак-пейзажыст, пісаў карціны ў пуантылісцкай тэхніцы, працаваў у розныя гады ў стылях рэалізму і сімвалізму.
Нарадзіўся ў беднай сям'і. Вучыўся жывапісу ў вячэрняй школе пры Акадэміі ды Брэра ў Мілане. У 1886 годзе вызначаецца з тэматыкай твораў: мастака прывыбліваюць далёкія краявіды з сялянамі і пастухамі, выкананыя пуантылісцкімм «кропкавым» стылем. Яскрава гэта выяўляецца ў «Альпійскім трыпціху», які складаецца з палотнаў «Прырода», «Жыццё», «Смерць». Змест і форма яго карцін паказваюць на значную ўвагу, з якой працаваў мастак пры дэталізацыі малюнка. Неаднаразова звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі: «Вячэрнія гукі» (Ave Maria) (1887, Мершвіл, прыватны збор).
Зварот мастака да сімвалізму адчуваецца перш за ўсё ў яго карціне «Злыя маці». У пазнейшых працах Сеганціні, акрамя сімвалісцкіх элементаў, лёгка адгадваюцца таксама тэндэнцыі югендстылю.
Пахаваны ў вёсцы Малоя. На гранітнай пліце мастака высечана: "Мастацтва і любоў перамагаюць час" (італ. Arte ed amore vincono il tempo).