Джон Ньютан | |
---|---|
англ.: John Newton | |
Род дзейнасці | Брытанскі марак, гандляр рабамі, англіканскі святар, абаліцыяніст |
Дата нараджэння | 24 ліпеня (4 жніўня) 1725 [1] [2] |
Месца нараджэння | Лондан, вялікабрытанія |
Дата смерці | 21 снежня 1807 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Падданства | Лондан, вялікабрытанія |
Веравызнанне | англіканства |
Узнагароды і прэміі |
Зала славы госпела[d] (1982) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Ньютан (англ.: John Newton; 24 ліпеня (4 жніўня) 1725 — 21 снежня 1807) — знакаміты англійскі гімнограф.
У юнацтве служыў на караблях каралеўскага флота, у 20 гадоў трапіў у рабства да кіраўніцы афрыканскага племя шэрбра. У 1748-54 гг. быў капітанам некалькіх караблёў, якія перавозілі рабоў. Пасля інсульту, які здарыўся з ім у 1754 годзе, вярнуўся на радзіму і ў 1764 г. быў пасвечаны ў евангелічнага англіканскага святара. На працягу двух дзесяцігоддзяў служыў у Олні (графства Бакінгемшыр).
Пасля з’яўлення хрысціянскіх пачуццяў стаў актыўным прыхільнікам абаліцыянізму. Ён дажыў да таго моманту, калі Вялікабрытанія адмяніла гандаль рабамі. Сусветнай вядомасцю Джон Ньютан абавязаны сваім духоўным гімнам, якіх усяго каля 250. Часцей за ўсё выконваюцца гімны Amazing Grace і Glorious Things of Thee are Spoken.