Джон Уэслі Снайдэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: John Wesley Snyder | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Fred M. Vinson[d] | ||||||
Пераемнік | Джордж Мэгофін Хамфры | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1895 |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1985[1][2] (90 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Уэслі Снайдэр (англ.: John Wesley Snyder; 21 чэрвеня 1895 — 8 кастрычніка 1985) — 54-ы міністр фінансаў ЗША, бізнесмен.
Нарадзіўся ў Джонсбара, штат Арканзас. На працягу года вучыўся на тэхнічным факультэце ўніверсітэта Вандэрбільта, пакуль не ўступіў у войска падчас Першай сусветнай вайны.
Снайдэр прыехаў у Вашынгтон у пачатку 1930-х з шырокімі планамі ў банкаўскай сферы і бізнесе. Займаў шэраг пасад у дзяржаўных і недзяржаўных структурах, у тым ліку ў Нацыянальным банку быў служачым у аддзеле валютнага кантролю, адміністратарам па федэральных пазыках і дырэктарам аддзела па пытаннях вайсковай мабілізацыі і рэканверсіі. У апошнім аддзеле ён іграў вядучую ролю ў пераходзе нацыянальнай эканомікі ад ваеннага часу да мірнага будаўніцтва.
Снайдэр быў прызначаны дзяржсакратаром казначэйства ЗША (міністрам фінансаў) ў 1946 годзе як блізкі сябар прэзідэнта Гары Трумэна, разам з якім ён служыў падчас Першай сусветнай вайны. Яго задача, як міністра фінансаў складалася ў тым, каб дамагчыся стабілізацыі пасляваеннай эканомікі. Асноўнымі пунктамі праграмы Снайдэра былі падтрыманне даверу да ўрадавых крэдытных абавязацельстваў, скарачэнне дзяржаўнага доўгу, а таксама заахвочванне інвеставання праз укладанне грамадскіх зберажэнняў у казначэйскія каштоўныя паперы ЗША.
Джон Уэслі Снайдэр сышоў у адстаўку разам з прэзідэнтам Трумэнам. Памёр ва ўзросце 90 гадоў у 1985 годзе.