Джордж Джонстан Стоўні

Джордж Джонстан Стоўні
Дата нараджэння 15 лютага 1826(1826-02-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1911(1911-07-05)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька George Stoney[d][3]
Маці Anne Blood[d][3]
Жонка Margaret Stoney[d][4]
Дзеці George Stoney[d], Edith Anne Stoney[d][3], Florence Stoney[d][3], Robert Bindon Stoney[d][3] і Gertrude Rose Stoney[d][3]
Род дзейнасці фізік, астраном
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Джонстан Стоўні (англ.: George Johnstone Stoney; 15 лютага 18265 ліпеня 1911) — ірландскі астраном і фізік, найбольш вядомы тым, што ўвёў у навуку тэрмін «электрон», вызначыўшы яго як «фундаментальную адзінку вымярэння электраэнергіі»[5].

У 18481852 гадах Стоўні быў памочнікам астранома Уільяма Парсанса. Падчас гэтага супрацоўніцтва Стоўні выявіў 60 аб’ектаў, якія ўвайшлі ў Новы агульны каталог (NGC), 53 з іх былі выяўлены ўпершыню[6]. У 1852 годзе Стоўні атрымаў пасаду прафесара натурфіласофіі (прыродазнаўчых навук) у Каралеўскім каледжы Голуэя. У 1857 годзе ён стаў сакратаром Каралеўскага ўніверсітэта ў Дубліне[5].

У выніку сваіх прац па малекулярнай фізіцы і кінетычнай тэорыі газаў Стоўні прапанаваў ацэнку колькасці малекул у адзінцы аб’ему газу пры стандартных умовах. Хаця яго метад ацэнкі значэння зараду электрона быў абгрунтаваным (1874), яго вынік аднак быў няправільным з-за памылковага ўяўлення пра колькасць атамаў у граме вадароду. Стоўні таксама прапанаваў тлумачэнне ўцечкі вадароду і гелію з поля прыцягнення Зямлі і адсутнасці атмасферы на спадарожніках [5].

Зноскі

  1. а б George Johnstone Stoney // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. George Johnstone Stoney // Dictionary of Irish BiographyRIA.
  3. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в George Johnstone Stoney (англ.). Энцыклапедыя Брытаніка. Праверана 13 мая 2019.
  6. George Johnstone Stoney (англ.). Праверана 13 мая 2019.