Джузэпэ Тарнаторэ | |
---|---|
Giuseppe Tornatore | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 мая 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
Кар’ера | 1984 — нашыя дні |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0868153 |
![]() |
Джузэпэ Тарнаторэ (італ.: Giuseppe Tornatore; нар. 27 мая 1956, Багерыя, Італія) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Нарадзіўся 27 мая 1956 года ў Багерыі каля Палерма на Сіцыліі. У 16 гадоў захапіўся акцёрскай гульнёй і тэатрам, кіраваў пастаноўкамі твораў Луіджы Пірандэла і Эдуарда дэ Філіпа. У кіно дэбютаваў дакументальным фільмам «Этнічныя меншасці Сіцыліі» (Le minoranze etniche in Sicilia), якія атрымалі прыз фестывалю ў Салерна. Да выхаду яго першага паўнаметражнага фільма «Камарыст» ў 1986 годзе працаваў на італьянскім тэлебачанні, здымаючы дакументальныя фільмы і перадачы. «Камарыст» быў высока ацэнены гледачамі і крытыкамі, а таксама узнагароджаны Срэбранай стужкай Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі за лепшую рэжысуру. У 1988 годзе выходзіць у свет фільм «Новы кінатэатр „Парадыза“», які атрымаў мноства ўзнагарод (у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове), забяспечыўшы Тарнаторэ будучыню сусветна вядомага рэжысёра.