Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Джыза́к (узб.: Jizzax / Жиззах) — горад абласнога падпарадкавання ў Джызакскім вілаеце Рэспублікі Узбекістан. Адміністрацыйны, эканамічны, культурны і навукова-адукацыйны цэнтр Джызакскага вілаета, буйны транспартны вузел, які злучае цэнтр і захад краіны з усходнімі абласцямі. Насельніцтва горада складае 165,0 тысячы жыхароў (студзень 2015 года). Плошча каля 100 км².