Джэк Керуак

Джэк Керуак
Jack Kerouac
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Jean-Louis Lebris de Kérouac
Дата нараджэння 12 сакавіка 1922(1922-03-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1969(1969-10-21)[2][3][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ЗША
Бацька Léo Alcide Kerouac[d][4]
Маці Gabrielle Ange Lévesque[d][4]
Жонка Edie Parker[d], Joan Kerouac[d] і Stella Sampas[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, празаік
Кірунак Разбітае пакаленне
Мова твораў французская і англійская
Подпіс Выява аўтографа
jackkerouac.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэк Керуак (англ.: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амерыканскі пісьменнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разбітага пакалення».

Керуак, які яшчэ пры жыцці меў поспех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёння лічыцца адным з самых выбітных амерыканскіх пісьменнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінс, Рычард Бротыган, Хантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам хіпі».

Большую частку жыцця Керуак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амерыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Керуак імкнуўся знайсці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўлення каштоўнасцяў пяцідзясятых. У яго творчасці з’яўляецца жаданне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблонаў і знайсці ў жыцці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да эксперыментаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бензедрын), то да асваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Керуака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Галоўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • The Town and the City 1950
  • On the Road 1957 (бел.: «У дарозе»)
  • The Darma Burns 1958 (бел.: «Валацугі Дхармы»)
  • The Subterraneans 1958
  • Mexico City Blues 1959
  • Maggie Cassidy 1959
  • Dr. Sax 1959
  • Tristessa 1960
  • Lonesome Traveller 1960
  • Scripture of the Golden Eternity 1960
  • Book of Dreams 1961
  • Pull my Daisy 1961
  • Big Sur 1962
  • Visions of Gerard 1963
  • Desolation Angels 1965
  • Satori in Paris 1966
  • Vanity of Duluoz 1968

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Weinreich R. Jack Kerouac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jack Kerouac // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.