Джэрэмі Айранс | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sinéad Cusack[d] |
Дзеці | Max Irons[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000460 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэрэмі Джон Айранс (англ.: Jeremy John Irons; нар. 19 верасня 1948 г.) — англійскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1991) і шэрагу іншых прэстыжных узнагарод.
Джэрэмі Айранс нарадзіўся 19 верасня 1948 года ў горадзе Коўз, востраў Уайт у праліве Ла-Манш. Пачаў працаваць асістэнтам у тэатры пасля таго, як праваліўся на ўступных экзаменах у ветэрынарную школу. Два гады вучыўся на акцёрскіх курсах тэатра «Олд Вік» у Брысталі (Bristol Old Vic Theatre School).
У 1971 годзе пераехаў у Лондан. Працаваў у трупе Тэатра Вест-Энду і на тэлебачанні. Крытыкі адзначылі яго ролю ў тэлесерыяле «Вяртанне ў Брайдсхед» (Brideshead Revisited, 1981). У 1981 годзе зняўся з Мерыл Стрып у фільме «Жанчына французскага лейтэнанта».
У 1984 годзе сыграў галоўнага героя ў «Каханні Свана» (экранізацыя другой часткі рамана «У кірунку да Свана» Марселя Пруста), дзе роля Одэты выканала Арнела Муці. Стаў членам трупы Каралеўскага шэкспіраўскага тэатра.
Айранс двойчы здымаўся ў рэжысёра Дэвіда Кроненберга: у фільме «Намёртва звязаныя» (1988) і ў драме «М. Батэрфляй» (1993).
У 1990 годзе атрымаў «Оскар» за ролю ў трылеры «Выварат лёсу». У 1994 годзе агучыў Шнара ў мультфільме «Кароль Леў». Таксама сыграў ролю тэрарыста Саймана Грубера ў «Дужым арэшку 3». У 1997 годзе сыграў Гумберта ў «Лаліце» па рамане У. Набокава.
Джэрэмі Айранс таксама вядомы па такіх карцінах як «А зараз, дамы і спадары», дзе яго партнёркай была вядомая французская спявачка Патрысія Каас, а таксама па карціне «Калас назаўжды» з Фані Ардан. Абедзве карціны выйшлі ў 2002 годзе. У 2006 годзе выканаў ролю Брома ў фільме «Эрагон».
У 2011 годзе Джэрэмі Айранс зняўся ў ролі Радрыга Борджыа (Аляксандра VI) у тэлесерыяле «Борджыа».
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Місія | The Mission | айцец Габрыэль | |
ф | Шкода | Damage | Стывен Флемінг | |
ф | Лаліта | Lolita | Гумберт Гумберт |